У гістарычным мовазнаўстве даччыная мова, таксама мова-нашчадак, — мова, якая паходзіць ад іншай мовы-папярэдніцы, «матчыная» ў дачыненні да яе. Калі на аснове адной і той жа матчынай прамовы развілося больш за адну мову, то гэтыя мовы называюцца «сястрынскімі», членамі адной моўнай сям’і. Гэтая канцэпцыя ўкладаецца ў дрэвападобную мадэль эвалюцыі моў, у якой сувязі паміж мовамі параўнальныя з радаводным і філагенетычным дрэвамі.

Метафара ўзаемаадносін продка і нашчадка можа прывесці да няправільнага ўяўлення аб развіцці моў, паколькі даччыныя мовы з’яўляюцца прамымі працягамі матчынай, утвараючыся, галоўным чынам, у выніку паступовага пераўтварэння, а не адасобленага «нараджэння». Матчыныя мовы не заўсёды выміраюць, а могуць працягваць паралельнае існаванне і развіццё побач з даччынымі, таму прыклад нідэрландская мова ў Еўропе і яе паўднёваафрыканскі нашчадак афрыкаанс.

Прыклады Беларуская мова з’яўляецца даччынай мовай старабеларускай мовы (з уплывам царкоўнаславянскай мовы), якая са свайго боку даччыная старажытнарускай мове, якая паходзіць ад праславянскай мовы, што аддзялілася ад прабалтаславянскай мовы — адна з адгалінаванняў праіндаеўрапейскай мовы. Іспанская, італьянская, каталанская, партугальская, румынская і французская — усе даччыныя мовы латыні, якая з’яўляецца даччынай мовай праіталійскай, якая ў сваю чаргу паходзіць ад праіндаеўрапейскай мовы. Англійская мова < старажытнаанглійская мова < інгевонскія мовы < празаходнегерманская мова < прагерманскай мова (+ дагерманскі субстрат) < праіндаеўрапейская мова. Ідыш < верхненямецкія мовы (+ сярэднявечны іўрыт) < ірмінонскія мовы < празаходнегерманская мова < прагерманская мова (+ дагерманскі субстрат) < праіндаеўрапейская мова. Афрыкаанс < нідэрландская мова < ніжнефранкскія мовы < іскевонскія мовы < празаходнегерманская мова < прагерманская мова (+ дагерманскі субстрат) < праіндаеўрапейская мова. Грузінская мова < старажытнагрузінская мова < пракартазанская мова < пракартвельская мова. Малаялам < < < < прадравідыйская мова. Копцкая мова < дэматычная мова < новаегіпецкая мова < сярэднеегіпецкая мова < стараягіпецкая мова < праафразійская мова. Мальтыйская мова < сіцылійскаарабская мова (+ сіцылійская мова) < класічная арабская < праарабская мова < празаходнесеміцкая мова < прасеміцкая мова < праафразійская мова. < паўночнакітайская (мандарынская) мова < < < . Японская мова < стараяпонская мова < праяпонарукюская мова < ? Хілігайнан і себуанская мовы < прабісайская мова < прафіліпінская мова < прамалайскапалінезійская мова< прааўстранезійская мова. Кічэ < класічная мова кічэ < пракічэйская мова < праўсходнемаяская мова < прамаяская мова.

Крыніцы

Катэгорыя:Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства