Выртс’ярв () — прэснаводнае возера на поўдні Эстоніі, на мяжы паветаў Тарту і Вільяндзі. Плошча каля 266 км², буйнейшае возера Эстоніі пасля Чудскога возера і найвялікшы ўнутраны вадаём Эстоніі. Вышыня над узроўнем мора 33,7 м. Сярэдняя глыбіня 2,8 м, найбольшая — 6 м.
З Выртс’ярв пачынаецца рака Эмайыгі, якая ўпадае ў Чудское возера.
У возеры разводзяць вугра і іншыя далікатэсныя пароды рыбы. Штогод вылоўліваюць да 250 тон рыбы. На беразе возера — лімналагічная станцыя.
Катэгорыя:Азёры Эстоніі