Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Тэксаркане (), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Тэхаскі АіМ ўніверсітэт—Тэксаркана () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Тэксаркана ў штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка Гэта частка сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта. Упершыню вучэльня адкрылася з 323 студэнтамі ў 1971 годзе як філіял Усходне-Тэхаскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Комерсе. Вучэльня атрымала асобную акрэдытацыю ў 1980 годзе, калі ўніверсітэт у Комерсе далучыўся да сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта. Да 2010 года ўніверсітэт дзяліў адзін кампус з Тэксарканскім каледжам. Будаўніцтва новага кампуса пачалося ў 2006 годзе.
Структура Каледж мастацтваў, навук і адукацыі Каледж бізнесу, інжынерыі і тэхналогій
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса