Жыдыкі, таксама Жыдзі́кай (, )— мястэчка ў Мажэйкаўскім раёне Цельшаўскага павета Літвы. Цэнтр Жыдыкаўскай сянюніі. Месцяцца за 21 км на захад ад горада Мажэйкі. За 4 км паўночны захад ад Жыдыкаў выток ракі Лосіс.

Гісторыя Заснаваны ў 1568 годзе (ст.-бел.: Жидыки), маёнтак у Цельшаўскім павеце. Належалі езуітам, па скасаванні ордэна ўласнасць камісіі эдукацыйнай, з 1781 года ўласнасць Антонія Гелгуды.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Жыдыкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У другой палове XIX стагоддзя былі аднайменныя мястэчка і маёнтак у Цельшаўскім павеце, цэнтр Жыдыкаўскай воласці. У 1859 годзе было 15 дамоў, 155 жыхароў. У мястэчку быў парафіяльны каталіцкі касцёл, каталіцкая капліца, сінагога, жыдоўскі малітоўны дом, валасное праўленне, дом прытулку, народная школа, 14 крам, 3 дробныя гарбарні. Уклада-заліковае таварыства заснавана ў 1879 годзе. Маёнтак уласнасці Пуслоўскіх.

З 1918 года ў складзе Літвы.

Вядомыя асобы У мястэчку жыла і памерла літоўская пісьменніца Шатрыёс Рагана (Марыя Пячкаўскайце).

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жыдзікайская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Мажэйкейскага раёна