Уладзімір Андрэевіч Сцякло́ў (; — ) — расійскі матэматык і механік, арганізатар і гісторык навукі, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук (1912, член-карэспандэнт з 1902), віцэ-прэзідэнт Акадэмі навук СССР (1919—1926), ганаровы доктар Таронцкага ўніверсітэта (1924)Стеклов Владимир Андреевич // Сайт Матэматычнага інстытута імя У. А. Сцяклова РАН, замежны ганаровы член Гётынгенскай акадэміі навук (1926).
Біяграфія Нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і святара. У 1882 годзе скончыў Ніжагародскі дваранскі інстытут і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1883 годзе пераёўся ў Харкаўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1887 годзе. З 1889 года У. А. Сцяклоў асістэнт, з 1891 года прыват-дацэнт, з 1896 года прафесар кафедры механікі, затым дэкан фізіка-матэматычнага факультэта Харкаўскага універсітэта. У 1893—1905 гадах выкладаў тэарэтычную механіку ў Харкаўскім тэхналагічным інстытуце, у 1902—1906 гадах — старшыня Харкаўскага матэматычнага таварыства. У 1894 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «О движении твёрдого тела в жидкости», у 1902 годзе доктарскую «Общие методы решения основных задач математической физики»Стеклов Владимир Андреевич // Биографика СПбГУ. У 1907—1911 гадах — выкладчык на Вышэйшых жаночых (Бястужаўскіх) курсах у Санкт-Пецярбургу. З 1912 года У. А. Сцяклоў акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук, у 1921—1926 гадах — дырэктар Фізіка-матэматычнага інстытута Акадэміі навук СССР.
Памёр У. А. Сцяклоў 30 мая 1926 года.
Навуковая дзейнасць Уладзімір Андрэевіч Сцяклоў аўтар каля 150 навуковых прац (у тым ліку, манаграфій) па матэматычнай фізіцы, матэматычным аналізе, механіцы, гідрадынаміцы, тэорыі пругкасці, гісторыі матэматыкі. Атрымаў важныя вынікі ў тэорыі патэнцыялу і тэорыі цеплаправоднасці, распаўсюдзіў існуючыя метады вырашэння адпаведных задач на шырокі клас нявыпуклых абласцей. Даказаў існаванне функцыі Грына для названых абласцей і знайшоў для яе аналітычны выраз. Распрацаваў методыку вырашэння асноўных краявых задач матэматычнай фізікі, даказаў існаванне фундаментальных функцый і пабудаваў іх тэорыю. Даследаваў рух цвёрдага цела ў вадкасці, тэорыю віхраў, рух эліпсоіда, рух цвёрдага цела з эліпсоіднай поласцю, запоўненай вадкасцю.
Аўтар кніг і нарысаў аб навуковай дзейнасці М. В. Ламаносава, М. І. Лабачэўскага, П. Л. Чабышова, М. В. Астраградскага, А. А. Маркава, Анры Пуанкарэ, Галілеа Галілея і іншых вучоных; шэрагу навучальных дапаможнікаў, публікацый па актуальных пытаннях навуковай і навукова-педагагічнай дзейнасці.
Сярод апублікаваных прац У. А. Сцяклова Одна задача из теории упругости (1891); О движении твёрдого тела в жидкости. — Харьков, 1893; О дифференциальных уравнениях математической физики. — М., 1897; Новый случай движения тяжелого твеёрдого тела, имеющего неподвижную точку (1899); Основные задачи математической физики. Ч. 1—2. — Пг., 1922—1923; Математика и её значение для человечества. — Берлин, 1923; Михайло Васильевич Ломоносов. — Берлин — СПб.: Изд. Гржебина, 1921; В Америку и обратно. Впечатления (1925).
Узнагароды Ордэн Святога Станіслава 2 ступені (1903)Стеклов Владимир Андреевич // Архив РАН. Санкт-Петербургский филиал Ордэн Святой Ганны 3 ступені (1906) Ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені (1917)
Памяць
Імя У. А. Сцяклова прысвоена Матэматычнаму інстытуту РАН. У гонар вучонага названы кратар на Месяцы. На будынку Дома акадэмікаў у Санкт-Пецярбургу ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 2014 годзе ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння У. А. Сцяклова ў Расіі выпушчана паштовая марка з партрэтам вучонага і выявай функцыі Сцяклова.
Зноскі
Літаратура
Владимиров В. С., Маркуш И. И. Владимир Андреевич Стеклов — учёный и организатор науки. — М.: Физматлит, 1981. — 96 с. Губина Е. В. Владимир Андреевич Стеклов — учёный с нижегородской родословной // Труды VIII Международных Колмогоровских чтений. — Ярославль, 2010. — С. 427—436. Члены Российской академии наук в Математическом институте им. В. А. Стеклова РАН. К 75-летнему юбилею МИАН. Биографический словарь-справочник. Под общей редакцией академика В. В. Козлова. / Авторы-составители: Э. П. Зимин, С. В. Кисляков, Г. С. Монахтина, В. П. Павлов. — М.: Янус-К, 2009.
Спасылкі
Стеклов Владимир Андреевич // Биографика СПбГУ Стеклов Владимир Андреевич // Российское информационное агентство Рустим Международная конференция «Современные проблемы математики, механики и математической физики», посвященную 150-летию со дня рождения выдающегося ученого, математика, механика и организатора науки Владимира Андреевича Стеклова Владимир Стеклов // Информационное агентство «Научная Россия» Стеклов Владимир Андреевич // Сайт кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта Успенский Я. В. Владимир Андреевич Стеклов. Некролог // Известия Академии наук СССР. VI серия, 20:10-11 (1926), 837—856 Стеклов Владимир Андреевич // Архив РАН. Санкт-Петербургский филиал
Катэгорыя:Матэматыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Механікі Катэгорыя:Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН (1917—1925) Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты РАН Катэгорыя:Члены Гётынгенскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя дактары Таронцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Вынаходнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы