Язэп Піліпавіч Нялепка (; псеўданімы: Іван Піліпаў, Язэп Піліпаў, І. П., І. Піліпаў, Піліпаў, С. Піліпоў, Язэп П., Стары Піліп«Грамадзянін». — верасень 1928.) — беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Касцянёўцах або на станцыі Парэчча (Гродзенскі раён). Сын дворнага служачага. Сістэматычнай адукацыі не меў. Працаваў тэлеграфістам на станцыі Парэчча, а з 1910 года ў Вільні. Друкаваўся ў «Нашай ніве» з 1909 года. Ваяваў на франтах Першай сусветнай вайны. У 1914 годзе лячыўся ў пецярбургскім шпіталі.
У 1917 годзе дэлегат Першага Усебеларускага з’езда. У 1919 годзе карэктар Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні. Служыў у Міністэрстве беларускіх спраў Літвы, звольнены ў студзені 1921 года. Карэктар у газеце «Еднасць», пакінуў пасаду ў кастрычніку 1921 года, магчыма, не падзяляў поглядаў выдання.
Станам на верасень 1928 года, жыў і працаваў у Вільні, удзельнічаў у Рэгіянальнай выставе і атрымаў пахвальны ліст у намінацыі вынаходнікаў-самавукаў за прыладу для стабілізацыі суднаў на хвалях.
Пісаў вершы, гутаркі, алегарычныя апавяданні-казкі, допісы, артыкулы, тэатральныя рэцэнзіі. Пераклаў з рускай мовы апавяданне М. Палагіна. У 1922 годзе напісаў некралог Ядвігіна Ш. Друкаваўся ў газетах і часопісах (Наша ніва, Вольная Беларусь, Беларуская думка, Рунь, Раніца, Еднасць, Родная страха), календарах.
Пасля 1920 года падпісваў творы псеўданімам Язэп Піліпаў. У 1928 годзе яго псеўданімам называюць Стары Піліп.
Крыніцы
Літаратура Беларускія пісьменнікі: слоўнік. — Том 5. 1995. — С. 23-24. Дэлегат Зьезду I. Нелепко Усебеларускі зьезд // Вольная Беларусь. № 36, 1917. Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры. — Вільня: Кошт Ў. Знамяроўскага і Э. Будзькі, 1920 Наша думка. № 2, 1921. Беларускія ведамасці. № 7, 8, 1921.
Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Публіцысты Катэгорыя:Перакладчыкі Катэгорыя:Постаці Вільні Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда