Паўднёва-Дакоцкі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вермільён у штаце Паўднёвая Дакота, ЗША.
Агульная характарыстыка Заснаваны заканадаўчым сходам тэрыторыі Дакота ў 1862 годзе, за 27 гадоў да стварэння штата Паўднёвая Дакота, ён з’яўляецца флагманскім універсітэтам штата і старэйшым дзяржаўным універсітэтам штата. Ён займае кампус плошчай 274 акраў, размешчаны на паўднёвым усходзе Паўднёвай Дакоты.
Універсітэт з’яўляецца сядзібай для адзіных у Паўднёвай Дакоце медыцынскай і юрыдычнай школ. Тут таксама знаходзіцца Нацыянальны музычны музей з больш чым 15 000 амерыканскіх, еўрапейскіх і не-заходніх музычных інструментаў.
Сярод выпускнікоў універсітэта ў агульнай складанасці 17 стыпендыятаў Трумэна, 12 стыпендыятаў Родса і 1 лаўрэат Нобелеўскай прэміі (Эрнэст Арланда Лоўрэнс, Нобелеўская прэмія па фізіцы 1939 года).
Структура Каледж мастацтваў і навук Школа бізнесу Школа адукацыі Каледж прыгожых мастацтваў Школа навук пра здароўе Школа права Школа медыцыны
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўднёвая Дакота
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўднёвай Дакоты