Антон Юшкевіч (; , Расенскі павет — (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 123.) — літоўскі этнограф-даследчык, ксёндз, брат Івана Юшкевіча.

Біяграфія Скончыў Віленскую духоўную семінарыю, у 1843 годзе высвечаны на ксяндза. Разам з братам займаўся збіраннем літоўскага фальклору і абрадаў. Яго працы - "Литовские народные песни из окрестностей Велек, записанные Антоном Юшкевичем" (Літоўскія народныя песні з наваколля Велек, запісаныя Антонам Юшкевічам; Казань, 1880—1882) і "Свадебные обряды виленских литовцев, записанные А. Юшкевичем в 1870 году и изданные Иваном Юшкевичем, с коротким прибавлением о литовском правописании латинского шрифта" (Вясельныя абрады віленскіх літоўцаў, запісаныя А. Юшкевічам у 1870 г. і выдадзеныя Іванам Юшкевічам, з кароткім дадаткам пра літоўскі правапіс лацінскім шрыфтам; Казань, 1880) - былі выдадзены ягоным братам.

Спасылкі Юшкевичи, братья Антон и Иван Васильевичи

Катэгорыя:Этнографы Літвы Катэгорыя:Постаці літоўскага каталіцтва