Іпаме́я пурпуровая (Ipomoea purpurea) — кветкавая расліна роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая ліяна з павойным апушаным сцяблом даўжынёй да 3 метраў і болей. Лісце простае, шырокае, авальнай або сэрцападобнай формы з вострай верхавінкай, на доўгіх чаранках, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі звычайна адзіночныя, буйныя, да 5 і болей сантыметраў у дыяметры. Вяночак пурпуровы, ружовы, блакітны або амаль белы, з плямамі і палоскамі розных адценняў. Песцік з 2—3-паасобным рыльцам. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ва ўмераных тропіках Амерыкі. Заносны від у іншых рэгіёнах. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны. Месцамі расце як пустазелле. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. На тэрыторыі Беларусі цвіце з чэрвеня па верасень.

Літаратура

Маевский П. Ф. Ipomoea L. — Ипомея // Флора средней полосы европейской части России. — 11-е исправл. и дополн. изд. — М. : Тов-во научных изданий КМК, 2014. — С. 387—388. — 635 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-87317-958-9.

Спасылкі

Ипомея пурпурная // Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі Ipomoea purpurea (L.) Roth // Flora of Zimbabwe

Катэгорыя:Бярозкавыя Катэгорыя:Флора Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1787 годзе