Талідскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таліда ў штаце Агая, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1872 годзе як Талідскі мастацка-гандлёвы ўніверсітэт, які зачыніўся праз шэсць гадоў. Горад Таледа зноў адкрыў яго ў 1884 годзе як Талідскую школу ручнога навучання. Прафесійна-тэхнічная школа развілася да ўзроўня ўніверсітэта да канца ХІХ стагоддзя. У 1931 годзе ўніверсітэт пераехаў у сваё цяперашняе месца. З моманту свайго заснавання ўніверсітэт фізічна пашыраўся і з часам уключыў у склад свайго кампуса больш за 100 буйных будынкаў і тэрыторыі агульнай плошчай больш за 570 га, пераўтварыў сваю акадэмічную мадэль з праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі ў класічны даследчы ўніверсітэт. Ён вядомы сваімі праграмамі па тэхніцы і медыцыне.

Структура Каледж мастацтваў і літаратуры Каледж бізнесу і інавацый Школа прадпрымальніцтва і інавацый у галіне здароўя Каледж здароўя і сацыяльных паслуг Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж навук пра здароўе каледж права Каледж медыцыны і навук аб жыцці Школа біямаркераў і пашыранага мадэлявання Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі Школа экалагічна чыстай хіміі і перадавых аднаўляльных крыніц энергіі Каледж медсястрынства Каледж фармацыі і фармацэўтычных навук Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў Каледж паслядыпломнай адукацыі Каледж навучання дарослых і бесперапыннага навучання Ганаровы каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Агая

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Агая