Генадзь Сцяфанавіч Шыманоўскі (, ваколіцы Слуцка — ?) — беларускі палітык міжваеннай Польскай Рэспублікі, пасол польскага Сейма III, IV і V склікання (1930—1939).

Біяграфія Беларус. Верагодна, з'яўляецца сынам дыякана Сцяфана Шыманоўскага, настаўніка Пацейкаўскага народнага вучылішча ў 1900 годзе.

Навучаўся ў Маскве на эканаміста. У 1924 годзе працаваў у Хрысціянскім банку ў Клецку. Пасля выконваў абавязкі дырэктара Хрысціянскага народнага банка ў Нясвіжы. З 1927 года звязаны з самакіраваннем у Навагрудку.

У 1930 годзе вылучаўся ад Беспартыйнага блоку супрацы з урадам, у выніку чаго атрымаў мандант пасла з акругі Навагрудак. У 1935 і 1938 гадах ізноў абраны ў сейм, гэтым разам у акрузе Баранавічы. Падчас сейма IV склікання выконваў функцыі сакратара Прамыслова-гандлёвай камісіі.

Арыштаваны 8 красавіка 1940 года ў Нясвіжы. Асуджаны 29 лістапада 1940 года паводле артыкула 74 Крымінальнага кодэкса БССР за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў.

Памёр 5 красавіка 1981 года ва Уроцлаве. Пахаваны на Грабішынскіх могілках.

Творы Gienadiusz Szymanowski, Dwanaście lat — wspomnienia z lat 1927—1939, Торунь 1998, wyd. Adam Marszałek, ss. 312

Крыніцы

Спасылкі Рэцэнзія Яўгена Мірановіча на ўспаміны Генадзя Шыманоўскага

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 3 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 4 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 5 склікання