Іму́нныя сы́вараткі, антысывараткі — лекавыя прэпараты, атрыманыя з крыві чалавека або жывёл. Маюць у сабе антыцелы да розных антыгенаў.

Атрымліваюць імунныя сывараткі імунізацыяй. Могуць быць атрыманы таксама ад жывёл, якія перахварэлі інфекцыйным захворваннем.

Адрозніваюць імунныя сывараткі дыягнастычныя і лячэбна-прафілактычныя, якія падзяляюцца на антыбактэрыяльныя, антывірусныя і антытаксічныя. Да лячэбна-прафілактычных сываратак таксама імунаглабуліны, якія выкарыстоўваюцца для лячэння грыпу, шаленства, сібірскай язвы і іншых захворванняў. Таксама выкарыстоўваюцца для выз0начэння антыгеннага складу біялагічных тканак (група крыві, антыгены пухлін і трансплантантаў).

Літаратура

Быков А. С., Пашков E. П. Сыворотки иммунные (син. антисыворотки) // Большая Медицинская Энциклопедия. Изд. 3-е. / Главный редактор Б. В. Петровский.— М.: Советская энциклопедия, 1974—1989. — Т. 24. Сы́варатачны; Сы́варатка //

Сы́воротки имму́нные // Ветеринарный энциклопедический словарь / Главный редактор В. П. Шишков. — М.: Советская Энциклопедия, 1981. — 639 с., 8 л. ил. Сыворотки имунные // Генетика. Энциклопедический словарь / Картель Н. А., Макеева Е. Н., Мезенко А. М. — Мн.: Белорусская наука, 2011. — 993 с. — ISBN 978-985-08-1311-4.

Спасылкі Immune Sera // Medical Subject Headings. National Library of Medicine

Катэгорыя:Імуналогія Катэгорыя:Лекавыя сродкі Катэгорыя:Медыцынская дыягностыка