Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Вялікая () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Алендэйл у штаце Мічыган, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня была створана ў 1960 годзе як Дзяржаўны каледж даліны ракі Вялікая. Галоўны кампус размешчаны на 5,35 км² прыкладна за 19 км на захад ад Гранд-Рапідс. Універсітэт таксама мае кампусы ў Гранд-Рапідс і Холандзе і рэгіянальныя цэнтры ў Батл-Крык, Дэтройце, Маскегоне і Траверс-Сіці. Ва ўніверсітэце працуюць больш за 3000 чалавек, у тым ліку каля 1780 выкладчыкаў і 1991 асоба дапаможнага персанала. Назва ўніверсітэта паходзіць ад назвы мясцовасці — даліны ракі Вялікая.
Структура Каледж бізнесу Каледж адукацыі і грамадскіх інавацый Каледж вольных мастацтваў і навук Каледж інжынерыі і камп’ютарных навук Каледж прафесій у галіне здароўя Каледж медсястрынства Каледж міждысцыплінарных студый
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мічыган
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты штата Мічыган