Дзяржаўны ўніверсітэт імя Э. Уэйна () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэтройт у штаце Мічыган, ЗША.
Агульная характарыстыка Гэта трэці па велічыні універсітэт штата Мічыган. Заснаваны ў 1868 годзе, універсітэт прапануе каля 350 праграм навучання. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.
Галоўны кампус універсітэта займае 203 гектары, спалучаючы больш за 100 навучальных і даследчых будынкаў. У яго таксама ёсць тры спадарожнікавыя кампусы ў акругах Макомб і Уэйн.
Універсітэт названы ў гонар Энтані Уэйна (1745—1796), амерыканскага вайскоўца, дзяржаўнага дзеяча і аднаго з бацькоў-заснавальнікаў ЗША.
Структура школа бізнесу каледж адукацыі каледж інжынерыі каледж выяўленчага і выканальніцкага мастацтва і камунікацый школа магістратуры школа права каледж вольных мастацтваў і навук, школа інфармацыйных навук школа медыцыны каледж медсястрынства каледж фармацыі і навук пра здароўе ганаровы каледж школа сацыяльнай працы
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мічыган
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты штата Мічыган Катэгорыя:Дэтройт