Мікалай Мікалаевіч Варабей (нар. , УССР) — беларускі бізнесмен, уладальнік кампаній «Інтэрсэрвіс», «Нафтабітумны завод» і іншых. Большасць бізнес-праектаў рэалізуе сумесна з Аляксандрам Шакуціным.
Сумесна з Аляксандрам Зайцавым і Аляксеем Алексіным валодае кампаніяй «Брэміна груп» — аператарам асаблівай эканамічнай зоны «Брэміна-Орша».
У красавіку 2019 года беларуская кампанія «Нафтабітумны завод» Мікалая Вараб’я набыла 51 % акцый украінскага нафтапрадуктаправода «Прыкарпатзападтранс», які эксплуатуе ўчастак нафтапрадуктаправода «Самара — Заходні напрамак» працягласцю каля 800 км і прызначаны для прапампоўвання дызельнага паліва з Расіі і Беларусі для Украіны і транзіту ў ЕўропуУ белорусского олигарха могут отобрать нефтепродуктопровод в Украине.
У снежні 2021 года BYPOL выпусціў расследаванне аб дарагіх аўтамабілях, якія дарылі Аляксандру Лукашэнку. Па дадзеных аўтараў расследавання, Мікалай Варабей падарыў яму электрамабіль і 1947 года выпуску, агульным коштам больш за паўмільёна долараў ЗША.
У верасні 2022 года «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» і заявілі, што сям’я Вараб’я валодае актывамі ў Аўстрыі, у тым ліку кватэрамі ў Вене і горным шале, а яго даўнім партнёрам з’яўляецца Максіміліян-Крыстаф фон Габсбург-Латарынгскі.
Міжнародныя санкцыі Са снежня 2020 года на самога прадпрымальніка, а з чэрвеня 2021 года і на звязаныя з ім кампаніі «Брэміна груп» і «Новая нафтавая кампанія» накладзены санкцыі Еўрапейскага Саюза. Да гэтых санкций далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Канада і Швейцарыя, а Вялікабрытанія увяла санкцыі супраць Вараб’я. 9 жніўня 2021 года Вараб’я, «Брэміна груп», «ННК», яе дачка «Новая нафтавая кампанія „Ўсход“», а таксама звязаныя з бізнесменам «Абсалютбанк», «БелКазТранс», «БелКазТранс Украіна», «Інтэрсэрвіс» і Нафтабітумны завод уключылі ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША. Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе да санкцый супраць Вараб’я, «Брэміна груп» і «ННК» далучыліся Японія і Украіна, а Канада пашырыла свае санкцыі на «Абсалютбанк» і дачку Вараб’я Кацярыну Смушковіч.
Пасля ўвядзення пад еўрапейскіх санкцый супраць Вараб’я «Абсалютбанк» стаў належаць топ-менеджарам іншых кампаній бізнесмена.
У лістападзе 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Мікалая Вараб’я і «Брэміна груп».
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Прадпрымальнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі