Суліман Аркуа Мінаві (; нар. 12 снежня 1968), больш вядома як Міні Мінаві () — суданскі палітык, лідар найбуйнейшай фракцыі расколатай Вызваленчай арміі Судана.
Біяграфія Працаваў педагогам.
Да расколу арганізацыі ў 2004 годзе быў сакратаром лідара паўстанцкай групоўкі «Вызваленчая армія Судана» Абдула Вахіда Нура. У маі 2006 года падпісаў з урадам мірны дагавор. У тым жа годзе прызначаны старшынёй Пераходнага рэгіянальнага органа Дарфура і старэйшага памочніка прэзідэнта.
Падтрымаў увод у Дарфур міратворцаў ААН. Выступаў супраць дыскрымінацыйнай праграмы ўрада Судана, якую Амар аль-Башыр праводзіў супраць народа загава.
У снежні 2010 года, пасля неаднаразовых скаргаў на невыкананне ўладамі мірных пагадненняў, Вызваленчы рух Судана выйшаў з мірнага пагаднення, а Мінаві пакінуў дзяржаўныя пасады і вярнуўся да паўстанцкай дзейнасці
У маі 2021 года, пасля заключэння новага пагаднення, Міні Мінаві быў прызначаны губернатарам Дарфура.
На фоне канфлікту паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала ўзначаліў кааліцыю «Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура», якая стваралася для абароны цывільнага насельніцтва (арганізацыя заяўлена як нейтральная і міратворчая). У лістападзе атрады Вызваленчай арміі Судана, падпарадкаваныя Міні Мінаві, афіцыйна далучыліся да сіл Бурхана ў барацьбе з генералам Дагала.
Заўвагі
Катэгорыя:Палітыкі Судана Катэгорыя:Дарфурскі канфлікт Катэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане