Мяцеж Ань Лушаня, або паўстанне Ань Лушаня () — грамадзянская вайна ў Танскім Кітаі, якая лютавала ў валадаранне трох імператараў, з 16 снежня 755 па 17 лютага 763 года, самы маштабны ўнутрыкітайскі ваенны канфлікт сярэднявечнай эпохі, які адбываўся ва ўмовах фармальнага захавання адзінства краіны. Паўстанне аказала вызначальны ўплыў на развіццё крызісных з’яў у імперыі Тан (якая лічыцца ў сучаснай гістарыяграфіі найвялікшай дзяржавай у кітайскай гісторыі) і тым самым-на гісторыю ўсяго усходнеазіяцкага рэгіёну.

Знешнепалітычны фон

Да 700 г. н. э., акрамя тэрыторыі, населенай уласна кітайцамі і блізкімі да іх па сваёй культуры народамі, пад уладай дынастыі Тан намінальна знаходзіліся шырокія землі Цэнтральнай Азіі, уключаючы значную частку тэрыторыі Сагдыяны, Сямірэчча і Тарымскага басейна і іншыя.

З іншага боку, няўдалая аблога Канстанцінопаля 717—718 гадоў канчаткова падарвала рэсурсы Амеядскага халіфату і прывяла да найцяжэйшага эканамічнага крызісу, які запусціў . У выніку пасля у 750 годзе, 751 года і заснавання халіфам новай сталіцы Багдад у 762 годзе, была зменена сістэма міжнародных гандлёвых шляхоў і спынена эканамічнае прасоўванне Танскай імперыі на захад, што прывяло да эканамічнага і прамысловага спаду, справакаваўшы масавае беспрацоўе і ўнутраную міграцыю.

Падаплёка мецяжу

На чале паўстання стаяў або на танскай службе, . Сваім прасоўваннем па службе ён быў абавязаны недальнабачнасці імператарскага дарадцы , які баяўся замераў з боку , а славалюбівых іншародцаў на імператарскай службе лічыў адносна бяскрыўднымі. У той жа час памежныя арміі з падачы Ань Лушаня і іншых военачальнікаў камплектаваліся пераважна качэўнікамі.

Пра армію Ань Лушаня, параўноўваючы яго са старажытным пераможцам народа , захоплена пісаў у 751 годзе ў вершы «У паход за Вялікую сцяну (на кіданяў)» вялікі паэт Ду Фу:

Да танскага двара ў , дзе «» не даравалі, у паўночных войсках ставіліся з пагардай. Пасля паражэння ў і смерці Лі Ліньфу ў прыгранічных гарнізонах пачаўся разброд. Ань Лушань скарыстаўся гэтым, каб пераканаць імператара ў неабходнасці замены 36 вышэйшых афіцэраў з ліку ханьцаў вернымі яму асабіста стэпнякамі. Сярод прыцягнутых ім дарадцаў былі нават прадстаўнікі ўладарнага над цюркютамі клана .

Паход на Чан’ань

У снежні 755 года Ань Лушань, раздражнёны інтрыгамі прыдворнага клана Янаў (які прадстаўлялі імператарская наложніца і дарадца імператара ), рушыў сваё войска з правінцыі Хэбэй на сталіцу, нібыта з мэтай звяржэння ненавісных салдатам прыдворных. Атрымаўшы запэўніванні ў асабістай недатыкальнасці, на яго бок перакінуліся многія імператарскія чыноўнікі на месцах. Супраць яго Ян Гочжун выслаў дзве арміі, лікам у 60 і 110 тысяч, але абедзве яны былі разбітыя паўстанцамі. Узімку 756 года іх гібель аплакаў Ду ФуАрыгінальны тэкст:

Натхнёны перамогамі, Ань Лушань па заняцці старажытнай сталіцы Лаяна спыніў прыкрывацца імем танскага імператара і абвясціў сябе заснавальнікам новай імператарскай . Сюань-цзун з набліжанымі бег з Чан’ані, аднак нават асабістая варта яго бунтавала, лічачы вінаватай усіх бед Ян-гуйфэй. Яе задушылі тонкім шаўковым шнурком, а яе стрыечны брат Ян Гочжун павесіўся на дарозе. Імператар Сюань-цзун адрокся ад прастола на карысць сына і схаваўся ў цяжкадаступным горным замку правінцыі Сычуань.

Супраціў мяцежнікам Супраціў мяцежнікам ўзначаліў спадчыннік прастола, які абапіраўся на арміі, раскватараваныя ў заходніх межаў імперыі. У верасні 756 года ён прыцягнуў на свой бок насельнікаў заходніх краін — тыбетцаў, , , і нават заходніх цянаў — продкаў сучасных бірманцаў. У знак саюза з імператар Су-цзун Танской імперыі і ажаніўся з уйгурскай царэўнай.

У студзені 757 года Ань Лушань паў ад рукі ўласнага , аднак смерць яго старанна хавалі. У верасні ў Кітай уварвалася войска іншаземцаў пад «воўчымі» сцягамі уйгурскага кагана. Мяцежнікі былі разгромленыя прыхільнікамі імператара і уйгураў ля берагоў ракі Фыншуй, іх страты вылічаліся тысячамі. Чан’ань, некалі самы населены горад свету, да таго часу зусім спусцеў і быў здадзены імперцам і уйгурам без бою.

Паўстанцы зрабілі сваёй сталіцай Фаньян і накіроўвалі адтуль атрады на аблогу вернага імператару кіданьскага гарнізона ў Таюане. Між тым цюркюты вялі ўласную гульню, спрабуючы завалодаць паўночнымі рубяжамі імперыі, якая трашчала па швах. Уйгуры арудавалі ад імя імператара на поўдні, у адгор’ях Наньшаня, рабавалі будыйскія манастыры і тварылі гвалт над мірнымі жыхарамі. Адкупіцца ад іх і прымусіць выдаліцца атрымалася дарам 10 тысяч кавалкаў шоўку. Ду Фу як відавочца гэтых падзей пісаў:

Рэстаўрацыя танскай дынастыі ў сталіцах Авалодаўшы з уйгурскай дапамогай Чан’анем, імператар у 758 годзе вярнуў у Чан’ань састарэлага бацьку Сюань-цзуна. Разам з рэстаўрацыяй танскага рэжыму ў кітайскую палітыку вярнуліся ранейшыя прыдворныя інтрыгі. Ахвярамі старэчага гневу Сюань-цзуна станавіліся як сапраўдныя здраднікі, так і ўяўныя, уключаючы трох сыноў. «Усіх забіваў, адзін толькі жыць хацеў», — адзначае сучаснік.

Між тым мяцежнікі на чале з сынам Ань Лушаня пакінулі Лаян і збеглі за Хуанхэ. Галоўнай падзеяй 759 года стала аблога правадыроў бунту ў горадзе . Небывала моцны тайфун нанёс страты абодвум войскам. Пераможцам з кампаніі 759 года выйшаў былы правадыр усходняй танскай арміі, , які пакараў смерцю сына Ань Лушаня і сам прыняў імператарскі тытул.

Як толькі Шы Сымін перайшоў у наступ, імператар спалохаўся, што мяцеж набывае другое дыханне. Ён зноў паслаў па дапамогу да уйгурскага кагана, выдаўшы за яго дачку і называючы яго сваім стрыечным братам.

Кітайцы зрабілі ў Сычуані татальную мабілізацыю. Ду Фу апісвае жахлівыя сцэны адпраўкі на фронт юнакоў, амаль дзяцей, і патрыятызм жанчын, якія добраахвотна ідуць на вайну ў якасці абслугі.

Паўстанне сямейства Шы Шы Сыміну ўдалося ўзяць Кайфын і працягваць супраціў імператарскай арміі да красавіка 761 года. У гэтым месяцы ён паўтарыў лёс Ань Лушаня: паў ад рукі змоўшчыкаў, якія ўзвялі на пасад яго сына. Цэнтр баявых дзеянняў да гэтага часу перамясціўся ў Заходнюю правінцыю Ганьсу, дзе акрамя мяцежнікаў разбойнічалі тыбетцы.

Адчуваючы недастатковасць уласных сіл, сын Шы Сыміна спрабаваў шчодрымі дарамі перавабіць на свой бок уйгураў. Як паказаў увесь ход паўстання, менавіта апора на уйгураў адыграла вырашальную ролю ў захаванні танскай дынастыі ва ўладзе. Імператар , які атрымаў у спадчыну прастол пасля смерці Сюань-цзуна, коштам новых саступак аднавіў восенню 762 года ваенны саюз з уйгурамі.

Сумеснымі намаганнямі імператар і уйгуры знішчылі апошнія ачагі супраціву мяцежнікаў. 20 лістапада быў узяты Лаян, за ім рушыў услед і Фаньян. Імператар абвясціў, што даруе як паўстанцаў, так і тых, хто з імі супрацоўнічаў. Гэта дазволіла падвесці рысу пад сям’ю гадамі бунту. Апошні правадыр мяцежнікаў, Шы Чааі, быў знойдзены павешаным у лесе.

Наступствы Не паспела скончыцца паўстанне Ань Лушаня, як успыхнула новае. Военачальнікі не думалі складаць зброю, тым больш што была ў самым разгары. Тыбетцы ўзялі і разбурылі сталічны Чан’ань, яны ж наступалі ў паўднёвай правінцыі Сычуань. Уся наступная гісторыя дынастыі аж да ўзыходжання Сунскага дома у 960 годзе прадстаўляе сабой бесперапынны ланцуг мецяжоў і міжусобіц. Пра стан Кітая пасля Грамадзянскай вайны пранікнёна напісаў Бо ЦзюйиАрыгінальны тэкст:

Фігура Ань Лушаня была не толькі ўшанаваная, але і абагаўлена ў памежных гарнізонах, якія ахоўвалі паўночныя рубяжы Паднябеснай. Падняты ім мяцеж стаў пераломным момантам у гісторыі не толькі дынастыі Тан, але і ўсяго сярэднявечнага Кітая. Ён выявіў слабасць танскага рэжыму і сілу памежных намеснікаў — . З пачатку бунту і да падзення дынастыі Юань у другой палове XIV стагоддзя кітайскую гісторыю пісалі пераважна качэўнікі.

Гістарычнае значэнне Паводле афіцыйных падлікаў падаткаплацельшчыкаў, за час паўстання насельніцтва Кітая скарацілася на 36 мільёнаў, што складала дзве траціны ад агульнай колькасці падаткаплацельшчыкаў і шостую частку насельніцтва ўсяго свету, якая ледзь перавышала тады 200 млн чалавек. Такім чынам, да Другой сусветнай вайны гэта быў найбуйнейшы ўзброены канфлікт па колькасці ахвяр за ўсю гісторыю чалавецтва. у кнізе «» прыводзіць гэтыя лічбы ў якасці самай кровапралітнай (у працэнтных адносінах ад насельніцтва Зямлі) вайны ў гісторыі, хоць і адзначае іх сумніўнасць.

Зрэшты, такія гісторыкі, як , ставяць гэтак велізарны лік страт пад сумнеў. Больш верагодна, што асноўная маса насельніцтва перасялілася з неспакойнага, адкрытага стэпнякам Паўночнага Кітая, дзе стаялі старажытныя сталіцы Лаян і Чан’ань, у больш спакойныя землі на поўдні, і ў першую чаргу ў Янцзы. Наступныя нацыянальныя дынастыі аддавалі перавагу правіць Паднябеснай ужо адтуль. Акрамя таго, пры ацэнцы афіцыйнай статыстыкі варта мець на ўвазе, што за час паўстання тэрыторыя, з якой збіраліся падаткі ў імператарскую казну, значна скарацілася.

Сагдыйскія гандляры працягвалі адыгрываць значную ролю ў эканоміцы Кітая пасля паражэння бунту, але многія з іх былі вымушаныя хаваць сваю этнічную прыналежнасць. Сагдыйцам быў Ань Чунчжан, ваенны міністр імперыі і намеснік Лян, які ў 756 годзе папрасіў імператара Су-цзуна дазволіць яму змяніць сваё імя на , паколькі адчуваў сорам за тое, што падзяляе адно прозвішча з правадыром паўстанцаў. Гэта змяненне было прынята для ўсіх членаў яго сям’і, так што яго продкам таксама была падаравана прозвішча Лі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дынастыя Тан Катэгорыя:Войны VIII стагоддзя Катэгорыя:Паўстанні ў Кітаі Катэгорыя:Мяцяжы Катэгорыя:Войны Кітая