Транскры́пцыя (ад , літаральна — перапісванне) у біялогіі: транскрыпцыя — біясінтэз малекул РНК на адпаведных участках ДНК; адваротная транскрыпцыя;
у мовазнаўстве: транскрыпцыя — умоўны від пісьма, які выкарыстоўваецца ў спецыяльных навуковых і іншых мэтах. Вылучаюць: фанетычную фаналагічную або фанематычную практычную транскрыпцыі;
у музыцы: транскрыпцыя — пералажэнне музычнага твора (аранжыроўка) для іншага, чым гэта прадугледжана арыгіналам, інструмента, голасу, выканальніцкага складу.