Dongfeng Motor Corporation — кітайская дзяржаўная аўтамабілебудаўнічая кампанія. Заснавана ў 1969 годзе. Штаб-кватэра месціцца ва Ухані.
Уваходзіць у топ-5 кітайскіх вытворцаў аўтамабіляў разам з FAW, Shanghai Automotive Industry Corporation, Changan Automobile і Chery Automobile. У 2022 годзе ў рэйтынгу, складзеным часопісам Fortune, DMC заняла 122-е месца сярод 500 найбуйнейшых кампаній свету.
Структура У склад уваходзяць Dongfeng Passenger Vehicles, прэміум-брэнд Voyah і марка люксавых пазадарожнікаў Mhero. Аўтамабілі маркі Forthing выпускаюцца кампаніяй Dongfeng Liuzhou Motor, даччынай кампаніяй Dongfeng Motor Group. Dongfeng Sokon Automobile (скарочана DFSK) заснаваны ў 2003 годзе як сумеснае прадпрыемства з роўным долевым удзелам вытворцаў Dongfeng Motor і Chongqing Sokon Industrial Group.
Dongfeng мае чатыры цэнтры распрацоўкі: тры ў Кітаі — ва Ухані, Сян’яне і Шанхаі, і адзін у Швецыі, у Трольхетане.
З 2021 года тэхнічны цэнтр Dongfeng Motor Corporation ва Ухані ўзначальвае нямецкі дызайнер Хенінг Кнэпфле. Кнэпфле адказвае за брэнды Forthing, Voyah, Aeolus і eπ. Кіраўніком аддзела ў Шанхаі з’яўляецца Эндру Колінсан.
Прадукцыя Dongfeng Motor выпускае розныя тыпы аўтамабіляў: легкавікі, пазадарожнікі, мінівэны і камерцыйныя аўтамабілі, у тым ліку пікапы, грузавікі, аўтобусы і спецыяльныя транспартныя сродкі.
Для выпуску легкавых аўтамабіляў створана тры платформы: модульная платформа DSMA для машын з рухавікамі ўнутранага згарання і гібрыднымі сілавымі агрэгатамі, Quantum для электрамабіляў, MORA для электрычных пазадарожнікаў.
Гл. таксама Dongfeng Mengshi
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Кітая