Вісконсінскі ўніверсітэт у Платвіле () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Платвіл у штаце Вісконсін, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня ўваходзіць у сістэму Вісконсінскага ўніверсітэта і прапануе ступені бакалаўра і магістра. Універсітэт паўстаў у выніку зліцця ў 1959 годзе дзвюх устаноў адукацыі: Вісконсінскага дзяржаўнага каледжа ў Платвіле і Вісконсінскага тэхналагічнага інстытута. Сваю цяперашнюю назву ён атрымаў пасля ўтварэння сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта ў 1971 годзе.
Структура Каледж бізнесу Каледж вольных мастацтваў і адукацыі Каледж інжынерыі, матэматыкі і прыродазнаўчых навук
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вісконсін
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Вісконсіна