Місурыйскі навукова-тэхналагічны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рола ў штаце Місуры, ЗША.

Агульная характарыстыка Большасць студэнтаў універсітэта станам на 2022 год вывучалі інжынерыю, бізнес, прыродазнаўчыя навукі і матэматыку.

Вядомы перш за ўсё сваёй інжынернай школай, універсітэт прапануе праграмы атрымання ступеняў бакалаўра і магістра ў галіне бізнесу і сістэм кіравання, інфармацыйных навук і тэхналогій, прыродазнаўчых навук, сацыяльна-гуманітарных навук і мастацтваў.

Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.

Структура Каледж мастацтваў, навукі і адукацыі Каледж камп'ютарных навук і інжынерыі Каледж інавацый, прадпрымальніцтва і эканамічнага развіцця

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Місуры

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Місуры