Гамба, Гумба () — страва , распаўсюджаная ў штаце Луізіяна. Густы суп са спецыямі, кансістэнцыяй падобны да рагу.
Паходжанне Лічыцца спадчынай , нашчадкаў французскіх эмігрантаў, якія прыбылі ў XVIII стагоддзі ў Канаду, таксама кухні луізіянскіх крэолаў. Страва спалучае ў сабе інгрэдыенты , французскай і кухні; лісце адносіцца да кухні індзейцаў чакта. Навукоўцы сыходзяцца ў тым, што гамба з’явілася ў Луізіяне ў пачатку васямнаццатага стагоддзя.
Інгрэдыенты Адзін з галоўных складнікаў супу — плады расліны баміі. Уласна, назва стравы і паходзіць ад іншай назвы гэтай расліны (гамба). У краінах, дзе бамію складана дастаць, яе звычайна замяняюць сцёбламі сельдэрэю. У склад гамба таксама ўваходзяць: гародніна (памідор, цыбуля, салодкі перац), мяса, курыца, каўбасы, вяндліна або морапрадукты (крэветкі, крабы або вустрыцы). Выбар паміж мясам і морапрадуктамі гістарычна абумоўліваецца блізкасцю канкрэтнай мясцовасці да мора.
Моцны рэзкі булён загушчаецца соусам , які гатуецца з мукі і масла (мука абсмажваецца ў масле да светла-цаглянага колеру), дзякуючы чаму суп становіцца густым. У якасці тушанай агародніннай асновы выкарыстоўваюцца зялёны перац, цыбуля і сельдэрэй, спалучэнне якіх у каджунскай кухні называецца «».
Часам страва дадаткова загушчаецца парашком з высушаных молатых лісця дрэва ; у гэтым выпадку яно носіць назву філе-гумба. Філе-гумба, нароўні з і ракавым пірагом, адзначаны як тры найпапулярнейшых стравы каджуна-крэольскага кухні ў песні Хэнка Уільямса «Джамбалая».
Існуюць вегетарыянскія разнавіднасці гумба (што тлумачыцца, у ліку іншага, абмежаваннямі каталіцкага Вялікага посту). У склад Gumbo z’herbes («гумба з зелянінай») звычайна ўваходзяць, у ліку іншага, турнэпс і шпінат.
Гатаванне і падача Гамба гатуюць не менш за тры гадзіны, а часцяком ўвесь дзень. Мяса (але не морапрадукты) звычайна абсмажваецца загадзя і да часу здымаецца з агню. Бамія і гатуюцца да гародніны і морапрадуктаў. Пасля дасягнення патрэбнай кансістэнцыі бамію здымаюць з агню, а да ру ў кацёл дадаецца гародніна. Пры дасягненні гароднінай паловы гатоўнасці, у кацёл вяртаюцца мяса і бамія, дадаецца булён (і, пры неабходнасці, вада), пасля чаго страва даводзіцца да гатоўнасці, уключаючы жаданую мяккасць мясаGutierrez (1992), p. 57.. Прыправы, уключаючы соль, чырвоны, чорны і белы перац, лаўровы ліст і чабор, дадаюцца на смак . Звычайна страва падаецца з гарачым адварным рысамBienvenue et al. (2005), p. 134..
Літаратура
Катэгорыя:Амерыканская кухня Катэгорыя:Крэольская кухня Катэгорыя:Каджунская кухня Катэгорыя:Луізіяна Катэгорыя:Супы