Турсбю (швед. Torsby) — горад у Швецыі, у лене Вермланд, цэнтр аднайменнай камуны. Насельніцтва — 4012 чалавек (2005).

Ураджэнцамі Турсбю з’яўляюцца футбольны трэнер Свен-Ёран Эрыксан, футбаліст Маркус Берг, футбалістка Юлія Карлернес і біятланістка Лін Персан.

Турсбю — адзін з цэнтраў лыжных відаў спорту і база падрыхтоўкі шведскіх лыжнікаў і біятланістаў. У 2006 годзе ў Турсбю быў пабудаваны самы доўгі ў Еўропе лыжны тунэль працягласцю 1287 метраў з чатырма лыжнямі.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Швецыі Катэгорыя:Вермланд (лен)