«Сабачку!» — беларускі палітычны лозунг. З’явіўся падчас жнівеньскіх пратэстаў у 2020 годзе. Яго крыніцай паслужыў адказ прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі на рытарычнае пытанне свайго лідара. Пазней лозунг неаднаразова скандаваўся на маніфестацыях.
Гісторыя Лозунг беларускіх пратэстоўцаў з’явіўся як своеасаблівая пародыя на слоган прыхільнікаў Лукашэнкі «За Бацьку!» падчас пратэстаў 23 жніўня 2020 года. Крыніцай фразы з’яўляецца рытарычнае пытанне Лукашэнкі «Каго заўтра будзем карміць?» на адным з праўладных мітынгаў. У адказ прыхільнікі ўлады пачалі скандаваць «За Бацьку!», што вельмі было падобным на «Сабачку!». Таксама слоган намякае на шпіца Лукашэнкі.
Лозунг скандаваўся на пратэстах і паяўляўся на плакатах маніфестантаў. Слоган гучаў таксама і падчас мінскіх перформансаў каля стэлы «Мінск — горад-герой».. Адзін з лідэраў і заснавальнікаў «Бі-2» Ягор Бортнік публікаваў фота ў Інстаграм са сваім сабакам. У гэтай публікацыі СМІ знайшлі палітычную падаплёку і звязалі яе са шпіцам Лукашэнкі і палітычным лозунгам.. Інтэрнэт выданне КУКУ мяняла дамен свайго сайта на sabachka.help падчас блакіроўкі беларускімі ўладамі.
Аналіз «Сабачку!» з’яўляецца цікавым прыкладам лозунгу, які выкарыстоўвае цытацыю. Слоган узыходзіць да малых камічных форм. Таксама перайначаны лозунг «Каго заўтра будзем карміць? Сабачку» з’яўляецца прыкладам лозунгу метафары. Выразам пратэстуючыя актыўна высмейвалі дзяржаўную прапаганду.
Ацэнкі Доктар Марыя Катажына Прэннар у сваёй публікацыі «Попытка комплексного прагматического анализа лозунгов белорусского протеста 2020 г.» з Андрэем Зінкевічам ацанілі, што апазіцыйным дэманстрантам удалося дыскрэдытаваць асноўны лозунг праўладных сіл «За Бацьку!» яго скажонай цытацыяй.
Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч назваў лозунг самай постмадэрнай крычалкай жнівеньскіх акцый пратэсту.
Літаратура
Катэгорыя:Палітычныя лозунгі Беларусі Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)