«Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным працаўнікам сувязі, якія працуюць у сферы сувязі пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў развіцці і ўдасканаленні сродкаў сувязі, паляпшэнні абслугоўвання насельніцтва, арганізацый, распрацоўцы і ўкараненні прынцыпова новай высокаэфектыўнай тэхнікі і тэхналогіі.
Некаторыя з узнагароджаных Эдуард Уладзіміравіч Галаўко (15 лістапада 1995) Аляксандр Ніканоравіч Лістапад (10 снежня 1996) Анатоль Ягоравіч Марэцкі (17 лістапада 1997) Уладзімір Іванавіч Ганчарэнка (11 лютага 1997) Міхал Мікалаевіч Кушнярэвіч (5 лютага 1998) Ігнат Вінцэнтавіч Грыгаровіч (19 чэрвеня 1998) Стэфан Мікалаевіч Хацько (18 жніўня 1999) Аляксандр Васільевіч Шымко (2 лютага 2001) Мікалай Макаравіч Белісаў (11 снежня 2002) Канстанцін Іосіфавіч Саўчанка (11 сакавіка 2003) Мікалай Канстанцінавіч Бабень (1 сакавіка 2006) Віктар Валянцінавіч Чорны (1 сакавіка 2006) Генадзь Сяменавіч Рос (19 лютага 2008) Віталь Міхайлавіч Лавдзер (24 верасня 2009) Сяргей Пятровіч Папкоў (4 лютага 2014)
Спасылкі Почетные звания Республики Беларусь. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь