Deilephila elpenor — від матылькоў з сямейства . Названы ў гонар , спадарожніка Адысея, які ў ап’яненні зваліўся з даху палаца Кіркі і разбіўся да смерці.

Апісанне Размах крылаў 50-70 мм. Афарбоўка пярэдніх крылаў і цела аліўкава-ружовая з папярочнымі касымі ружовымі перавязямі на пярэдніх крылах. Заднія крылы ў сваёй аснове чорныя.

Арэал Шырока распаўсюджаны ў Палеарктыцы, ад Еўропы, у тым ліку Сярэдняга і Паўднёвага Уралу, праз поўнач Турцыі, Паўночны Іран, Афганістан, усход Сярэдняй Азіі, Казахстан, поўдзень Сібіры да цэнтральнай Якуціі, Прыамур’я, Прымор’я, Сахаліна, Паўднёвых Курыл; сустракаецца ў Паўночнай Індыі, Непале, на поўначы Індакітая, Кітая, Карэі і Японіі.

Біялогія Час лёту — з сярэдзіны мая да сярэдзіны жніўня, адно, месцамі — два пакаленні.

Стадыя вусеня — з сярэдзіны чэрвеня да жніўня. Колер вусеня вар’іруе ад светла-зялёнага да карычневага і амаль чорнага, на 4-м і 5-м кольцах маюцца «вочкі» з цёмным ядром і белай аблямоўкай. Рог кароткі, чорна-карычневы. Кармавыя расліны вусеняў — і і ; радзей , , . Акукліванне на глебе, зімуе кукалка.

Літаратура

Martin Stevens (2005). «The role of eyespots as anti-predator mechanisms, principally demonstrated in the Lepidoptera». Biological Reviews 80 (4): 573—588. Almut Kelber, Anna Balkenius & Eric J. Warrant (2002). «Scotopic colour vision in nocturnal hawkmoths». Nature 419 (6910): 922—925.

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Бражнікі