Нанкінская разня () — эпізод Другой япона-кітайскай вайны, падчас якога ў Нанкіне, сталіцы Кітайскай Рэспублікі, японскія вайскоўцы здзейснілі масавыя забойствы і згвалтаванні грамадзянскага насельніцтва. Гвалт працягваўся на працягу шасці тыдняў, пачаўшыся 13 снежня 1937 года, у дзень, калі японцы . За гэты перыяд салдаты забілі, па розных ацэнках, ад 40 000 да больш за 500 000 кітайскіх грамадзянскіх асоб і раззброеных салдатLevene, Mark and Roberts, Penny. The Massacre in History. 1999, page 223—224Totten, Samuel. Dictionary of Genocide. 2008, 298—299., а таксама здзейснілі мноства згвалтаванняў і актаў марадзёрстваIris Chang, The Rape of Nanking, p. 6.. Некалькі галоўных вінаватых гэтых злачынстваў былі асуджаныя Міжнародным ваенным трыбуналам для Далёкага Усходу і і пакараныя. Аднак меркаваны ключавы віноўнік, , які з’яўляўся членам японскай імператарскай сям’і, пазбег суда, бо раней атрымаў ад саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі імунітэт ад пераследу.

Так як большасць японскіх ваенных запісаў, прысвечаных падзеям Нанкінскай разні, была засакрэчана і знішчана неўзабаве пасля ў 1945 годзе, гісторыкам невядома дакладная колькасць ахвяр гвалту. Міжнародны ваенны трыбунал для Далёкага Усходу ў 1948 годзе выказаў ацэнку, згодна з якой больш за 200 000 кітайцаў былі забітыя. Афіцыйная пазіцыя КНР кажа пра больш чым 300 000 і грунтуецца на ацэнцы Нанкінскага трыбунала па ваенных злачынствах 1947 года. З 1980-х гадоў агульная колькасць ахвяр з’яўляецца прадметам пастаянных навуковых дыскусій.

У снежні 2007 года былі прадстаўлены раней засакрэчаныя амерыканскія дакументы, уключаючы тэлеграму пасла ЗША ў Германіі, пасланую праз дзень пасля ўзяцця горада японцамі, у якой ён піша, што чуў, як пасол Японіі ў Берліне казаў пра 500 000 кітайцаў, знішчаных на маршы ад Шанхая да Нанкіна. Паводле архіўнага даследавання, тэлеграма, пасланая амерыканскім дыпламатам, кажа пра паўмільёна кітайцаў у Шанхаі і яшчэ шасці правінцыях.

Нанкінская разня застаецца і пытаннем палітычнага парадку дня, бо дыскусіі вакол яе рэгулярна закранаюць адчувальныя тэмы гістарычнага рэвізіянізму і , прыхільнікі якіх заяўляюць, што трагедыя была перабольшаная або цалкам сфабрыкаваная ў мэтах прапагандыFogel, Joshua A. The Nanjing Massacre in History and Historiography. 2000, page 46-48.Dillon, Dana R. The China Challenge. 2007, page 9-10Tokushi Kasahara, «数字いじりの不毛な論争は虐殺の実態解明を遠ざける,» in 南京大虐殺否定論13のウソ, ed. Research Committee on the Nanking Incident (Tokyo: Kashiwa Shobo, 1999), 74-96.. Так ці інакш, яна застаецца каменем перапоны ў адносінах Японіі як з Кітаем, так і з іншымі краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, такімі, як Паўднёвая Карэя і ФіліпіныGallicchio, Marc S. The Unpredictability of the Past. 2007, page 158..

Хаця прызнаў забойства вялікай колькасці , марадзёрства і іншыя праявы гвалту ў захопленым японскай арміяй Нанкіне , а японскія ветэраны, якія служылі там, пацвердзілі, што жорсткасці мелі месца, невялікая, але гучная меншасць у японскім істэблішменце і грамадстве працягвала заяўляць, што нанесены ўрон быў чыста ваенным, а злачынствы не здзяйсняліся. Адмаўленне масавага забойства і рэвізіянісцкі падыход да гэтай гістарычнай падзеі сталі складовай часткай японскага нацыяналізмуYoshida, Takashi. The Making of the «Rape of Nanking». 2006, page 157—158.. У самой Японіі існуе рознае стаўленне да Нанкінскай разні, але толькі нешматлікія асобы адмаўляюць сам факт таго, што яна адбылася.

Ваенныя абставіны

У жніўні 1937 японская армія , дзе сустрэла жорсткае супраціўленне і панесла вялікія страты. Бітва была крывавай, бо абодва бакі ўпарта змагаліся ў . Да сярэдзіны лістапада японцы захапілі Шанхай пры дапамозе бамбардзіроўкі з мора. З-за вялікіх страт і нізкага ўзроўню баявога духу войскаў вырашыў не пашыраць ваенныя дзеянні. 1 снежня ён загадаў які складаўся з дзвюх армій — і  — захапіць Нанкін, які быў у той момант сталіцай Кітайскай Рэспублікі.

Перанос сталіцы

Пасля паражэння ў бітве за Шанхай Чан Кайшы разумеў, што падзенне Нанкіна з’яўляецца пытаннем часу. Ён і яго паплечнікі палічылі, што не могуць дазволіць сабе рызыкаваць лепшымі войскамі ў палітычна важнай, але безнадзейнай абарончай бітве за сталіцу. Каб захаваць войска для будучых бітваў, вялікая яго частка была выведзена з горада. Стратэгіяй Чан Кайшы стала прытрымліванне рэкамендацый яго нямецкіх дарадцаў па прыцягненні японскай арміі ўглыб Кітая і выкарыстанні затым яго шырокай тэрыторыі ў якасці асноўнага абароннага актыву. Чан планаваў весці зацяжную вайну на знясіленне і выматаць японцаў у глыбіні Кітая.

Пакінуўшы генерала адказным за горад з прычыны , якая набліжалася, сам Чан і большасць яго дарадцаў накіраваліся ва Ухань, дзе заставаліся аж да .

План абароны Нанкіна

У прэс-рэлізе для замежных рэпарцёраў генерал заявіў, што горад не капітулюе і будзе змагацца да смерці. У распараджэнні генерала было каля 100 000 салдат, у асноўным неавучаных, частка з іх прымала ўдзел у нядаўняй бітве за Шанхай. Каб спыніць уцёкі насельніцтва з горада, ён, у адпаведнасці з інструкцыяй, атрыманай ад Чан Кайшы, загадаў салдатам ахоўваць порт. Армія блакавала дарогі, знішчала лодкі і спальвала навакольныя вёскі, процідзейнічаючы маштабнай эвакуацыі.

Кітайскі ўрад пакінуў Нанкін 1 снежня, прэзідэнт з'ехаў 7-га. Лёс горада быў пакінуты на апеку , які ўзначальваў Ёнам Рабэ.

План абароны даволі хутка быў дыскрэдытаваны ўцёкамі са сваіх пазіцый кітайскіх частак, якія раней пацярпелі паражэнне ад японцаў у Шанхаі. Гэта не лепшым чынам адбілася на баявым духу абаронцаў горада, многія з якіх затым загінулі ў бітве за яго і падчас японскай акупацыі Нанкін.

Набліжэнне японскай арміі

Японскія ваенныя злачынствы, учыненыя на подступах да горада

Хоць часовыя рамкі разні звычайна ўсталёўваюцца ў шэсць тыдняў пасля падзення Нанкіна, японская армія здзяйсняла злачынствы і за межамі гэтага перыяду. Многія злачынствы, як паведамлялася, былі здзейснены японскім войскам на маршы з Шанхая ў Нанкін.

Паводле японскага журналіста, прыкамандзіраванага да імперскай арміі ў гэты час, «прычына таго, што [10-я армія] прасоўваецца ў бок Нанкіна даволі хутка, у маўклівым разуменні салдатамі і афіцэрамі таго, што яны па шляху могуць рабаваць і гвалтаваць, як і каго хочуць»Cummins, Joseph. The World’s Bloodiest History. 2009, p. 149..

Раманіст у сваёй кнізе «» ярка апісвае жорсткасці, якія здзяйсняліся салдатамі 16-й дывізіі на маршы з Шанхая ў Нанкін. Яго апісанні грунтуюцца на серыі інтэрв’ю з вайскоўцамі, якія пісьменнік запісаў у студзені 1938 ў НанкінKatsuichi Honda, Frank Gibney, The Nanjing massacre: a Japanese journalist confronts Japan’s national shame, pp. 39-41.

Магчыма, найбольш вядомым са зверстваў стала , артыкулы аб якім з’явіліся ў такійскай «» і англамоўным «Japan Advertiser». Спаборніцтва складалася ў тым, што два афіцэры імкнуліся як мага хутчэй забіць сто чалавек, выкарыстоўваючы толькі мячы, і змагаліся адзін з адным у дасягненні выніку на хуткасць. Асвятлялася яно японскай прэсай як спартыўная падзея са штодзённымі справаздачамі аб набраных балахTokyo Nichi Nichi, 13 December 1937 article on the killing contest.Japan Advertiser, 7 December 1937 (an American owned and edited English-language daily paper in Tokyo). Ад 1967 года ў Японіі не цішэюць спрэчкі аб праўдзівасці газетных паведамленняў аб гэтым конкурсе.

У 2000-х гісторык Вакабаясі кінуў выклік тым японскім даследчыкам, якія заяўляюць аб выдуманым характары дадзенай падзеі, якая, нібыта, у рэальнасці была прадстаўлена як сапраўдная, дзякуючы змове з салдатамі для павышэння баявога духу нацыі (). У 2005 акруговы суд у Токіа адхіліў пазоў ад сем’яў афіцэраў, якія зладзілі «спаборніцтва», заключыўшы, што «лейтэнанты прызнавалі свой намер забіць 100 чалавек» і што гісторыя не можа быць прызнана безумоўна выдуманай. Суддзя таксама засноўваўся на тым, што арыгінальныя публікацыі былі ўжо больш, чым шасцідзесяцігадовай даўнасці Гістарычнасць гэтай падзеі ў Японіі застаецца дыскусійнай.

Уцёкі цывільнага насельніцтва З набліжэннем японскай арміі да Нанкіна кітайскае насельніцтва ў паніцы пакідала горад, асцерагаючыся не толькі небяспек маючай адбыцца бітвы, але таксама і наступстваў прымянення тактыкі выпаленай зямлі, якую выкарыстоўвалі кітайскія войскі.

Кітайцы падпальвалі будынкі ў паўночнай частцы горада, а таксама каля некалькіх гарадскіх варот. Спальваліся аб’екты ўнутры і па-за гарадскімі сценамі, будынак аднаго з міністэрстваў, вайсковыя баракі, лясы і іншая маёмасць, кошт якой склаў ад 20 да 30 мільёнаў долараў ЗША у цэнах 1937 года.

Стварэнне Нанкінскай зоны бяспекі

У Нанкіне таго часу пражывала шмат еўрапейцаў, якія займаліся гандлем і місіянерскай дзейнасцю. Пры набліжэнні японскай арміі большасць з іх пакінулі горад. Засталіся толькі 27 замежнікаў. Пяцёра з іх былі журналістамі, якія затрымаліся ў горадзе на некалькі дзён пасля яго падзення і пакінулі Нанкін 16 снежня. Пятнаццаць з астатніх дваццаці двух сфармавалі ў заходнім квартале камітэт, названы . Кіраўніком Камітэта стаў нямецкі бізнесмен Ён Рабэ, абраны, сярод іншага, таму, што ён быў членам НСДАП, а паміж Германіяй і Японіяй быў заключаны і дзейнічаў Антыкамінтэрнаўскі пакт.

Японскі ўрад загадзя пагадзіўся не атакаваць тыя часткі горада, у якіх не будуць знаходзіцца кітайскія вайскоўцы, а члены Камітэта змаглі пераканаць кітайскія ўлады прыбраць войскі з гэтай зоны.

1 снежня 1937 мэр Нанкіна загадаў усім пакінутым у горадзе кітайцам сабрацца ў «зоне бяспекі». 7 снежня многія, уключаючы прадстаўнікоў улады, пакінулі горад, і Міжнародны камітэт стаў дэ-факта кіруючым органам у Нанкіне.

Прызначэнне прынца Асакі камандуючым

Пасля путча маладых афіцэраў імператар Хірахіта сваім мемарандумам аддаліў прынца Асаку ад двара, негатыўна адгукнуўшыся аб яго паводзінах. Ён прызначыў апальнага прынца ў Нанкін для таго, каб той мог «зрабіць высновы». Лічыцца, што Хірахіта не ведаў пра ролю прынца ў Нанкінскай разні ці не пажадаў прызнаць такую.

5 снежня Асака вылецеў на самалёце з Токіа і трыма днямі пазней прыбыў на фронт. Ён сустрэўся з камандзірамі дывізій генерал-лейтэнантамі і , якія праінфармавалі яго, што японцы практычна акружылі 300 000 кітайскіх салдат у ваколіцах Нанкіна, а папярэднія перамовы дазваляюць выказаць здагадку, што кітайцы здадуцца.

Прынца Асаку абвінавачваюць у тым, што ён выдаў загад «забівайце ўсіх палонных», тым самым, падаўшы фармальную падставу для злачынстваў, учыненых падчас бітвы і пасля яеChen, World War II Database. Некаторыя аўтары згодныя з тым, што прынц падпісаў для японскіх салдат у Нанкіне загад «забіць усіх палонных»David Bergamini, Japan’s imperial Conspiracy, 1971, p. 24. Іншыя ж лічаць, што генерал-лейтэнант разаслаў такі загад за подпісам прынца, але без ведама апошнягаIris Chang, The Rape of Nanking, 1997, p. 40. Аднак нават калі гэта было ініцыятывай знізу, прынц заставаўся камандуючым, то ёсць адказным за дзеянні даручаных яму войскаў, і не зрабіў нічога, каб спыніць бойню. Калі ж генерал прыбыў праз чатыры дні пасля яе пачатку, аднаго строгага загаду аказалася дастаткова, каб спыніць разню.

Хоць доля адказнасці прынца Асакі ў разні застаецца прадметам спрэчак, галоўная санкцыя, якая зрабіла гэта масавае забойства і іншыя ваенныя злачынствы Японіі ў Кітаі магчымым, была дадзена імператарам Хірахіта, які 5 жніўня 1937 года ўхваліў прапанову прадстаўнікоў японскай арміі не ўжываць пры абыходжанні з кітайскімі палоннымі абмежаванняў, Akira Fujiwara, Nitchû Sensô ni Okeru Horyo Gyakusatsu, Kikan Sensô Sekinin Kenkyû 9, 1995, p. 22.

Бітва за Нанкін

Аблога горада

Японскія войскі працягвалі прасоўвацца наперад, прарваўшы апошнія рубяжы абароны кітайцаў. 9 снежня яны апынуліся пад сценамі Нанкіна.

Ультыматум аб капітуляцыі

Апоўдні 9 снежня японскія вайскоўцы раскідалі над горадам улёткі, патрабуючы яго здачы на працягу 24 гадзін і пагражаючы знішчэннем у выпадку адмовы.