Бук-М2 (індэкс — 9K317, паводле класіфікацыі МА ЗША і НАТА — SA-17 Grizzly («Грызлі»)) — зенітны ракетны комплекс (ЗРК). Распрацаваны ў НДІ прыборабудавання імя Ціхамірава.

Прызначаны для знішчэння самалётаў стратэгічнай і тактычнай авіяцыі, верталётаў, у тым ліку завісаючых, крылатых ракет і іншых аэрадынамічных лятальных аб’ектаў, ва ўсім дыяпазоне іх магчымага прымянення, тактычных балістычных і авіяцыйных ракет. Можа прымяняцца для супрацьпаветранай абароны войск (вайсковых аб’ектаў) у розных формах баявых дзеянняў, адміністрацыйна-прамысловых абектаў і тэрыторый краіны.

Элементы комплексу «Бук-М2» выкананы на шасі ГМ-569 вытворчасці ААТ «Мыцішчынскі машынабудаўнічы завод». Элементы комплексу «Бук-М2Э» (экспартная мадыфікацыя) па жаданні заказчыкаў выконваюцца на шасі МЗКЦ-69221 вытворчасці Volat (ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў»).

Крыніцы

Катэгорыя:Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле Катэгорыя:Супрацьпаветраная абарона Катэгорыя:Ракетная зброя Расіі