Шчыты, Шчыты-Неміровічы — шляхецкі род герба «Ястрабец». Адгалінаванне з канца XV стагоддзя роду Неміровічаў.
Сыны Якуба Неміровіча назваліся па прыдомку бацькі Шчытамі або Шчытовічамі, часам дадавалі прозвішча Неміровіч. Прыдомак яны прынялі, відаць, праз неабходнасць адрозніваць сябе ад іншых Неміровічаў. Ян Якубавіч, унук Андрэя, жыў у адзін час Янам Якубавічам Шчытом, і ідэнтыфікаваць іх па ідэнтычных імёнах па бацьку для сучаснікаў было цяжка. Відаць, старэйшым з братоў Шчытовічаў быў Ян, бо ён раней за іншых згадваецца ў крыніцах і раней за ўсіх памёр.
У XVI—XVII стагоддзях згаслі тры з чатырох галін сыноў Яна Няміры, працягнула існаваць галіна Шчытоў-Неміровічаў.
З сярэдзіны XVII стагоддзя род стаў вяртацца на палітычную сцэну пры Юстыніяне Шчыце-Неміровічу (пам. 1677), які займаў пасады падкаморага і падваяводы полацкага. Ад яго сыноў паходзяць чатыры галіны роду: Кажан-Гарадоцкая, назва паходзіць ад мястэчка Кажан-Гарадок, нашчадкі Яна Крыштафа Шчыта-Неміровіча і ягоных сыноў Юзафа і Крыштафа; Юхавіцкая, сядзіба ў Юхавічах, нашчадкі мсціслаўскага кашталяна Юзафа Шчыта-Неміровіча, згасла ў канцы XVIII стагоддзя; Таболкаўская, адбываецца ад вёсак Таболкі і Юстыянава, нашчадкі полацкага гараднічага Канстанціна Шчыта-Неміровіча, згасла ў канцы XIX стагоддзя; Вярхоўская, сядзіба ў Вярхоўі, нашчадкі полацкага ротмістра Адама Шчыта-Неміровіча. Вядомыя прадстаўнікі роду:
Адам Шчыт-Неміровіч (пам. 1752) Канстанцін Марцыян Шчыт-Неміровіч (1649–1712) Крыштаф Шчыт-Неміровіч (1726–1776) Крыштаф Неміровіч-Шчыт (пам. 1790) Марцін Шчыт-Неміровіч (1749-1800) Мікалай Шчыт-Неміровіч (пам. да 1535) Мікалай Шчыт-Неміровіч (пам. 1676) Юзаф Неміровіч-Шчыт (пам. 1745) Юзаф Неміровіч-Шчыт (каля 1769 - да 1833) Юзаф Неміровіч-Шчыт (пам. паміж 1808 і 1817) Юстыніян Шчыт-Неміровіч (пам. 1677) Юстыніян Шчыт-Неміровіч (1740—1824) Якуб Неміровіч (пам. 1493/1494) Ян Шчыт (1789—1866) Ян Шчыт-Неміровіч (пам. 1519/1520) Ян Юстыніян Шчыт-Неміровіч (1705—1776)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі