Уладзісла́ў Уладзі́міравіч Кавалёў ( 6 студзеня 1994, Мінск) — беларускі шахматыст, гросмайстар (2013).
Біяграфія Займацца шахматамі пачаў у сем гадоў. Першы трэнер — Леанід Суднік; у 2005—2013 гадах — Сімяон Мерыбанаў.
Спартыўная кар’ера Сяміразовы чэмпіён і шматразовы прызёр Беларусі сярод юнакоў у розных узроставых катэгорыях. Шматразовы чэмпіён Беларусі ў хуткіх шахматах сярод юнакоў. У 2005 годзе падзяліў 1—2 месца на Кубку Беларусі па хуткіх шахматах сярод мужчын. Чэмпіён Рэспублікі Беларусі сярод мужчын (2016).
Удзельнік Сусветных шахматных Алімпіяд у Стамбуле (2012), Тромсё (2014), Баку (2016) і Батумі (2018) у складзе зборнай, камандных чэмпіянатаў Еўропы 2013 (Варшава), 2017 (Крыт) і свету 2017 (Ханты-Мансійск).
Майстар спорту міжнароднага класу Рэспублікі Беларусі. У 2009—2015 гадах стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
У 2020 годзе падпісаў ліст спартсменаў з патрабаваннямі сумленных выбараў і спынення гвалту, пасля чаго быў звольнены з Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі. У ліпені 2021 года адмовіўся выступаць пад сцягам Беларусі і пачаў выступаць пад сцягам ФІДЭ.
Зноскі
Спасылкі
Профіль на сайце 365chess Выступленні Уладзіслава Кавалёва на шахматных алімпіядах Выступленні Уладзіслава Кавалёва на чэмпіянатах Еўропы
Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры Катэгорыя:Удзельнікі шахматных алімпіяд Катэгорыя:Шахматысты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі