Ігар Уладзіміравіч Заба́ра (, г. Палтава, Украіна) — беларускі акцёр, рэжысёр.

Біяграфія Скончыў у 1987 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у драматычнага тэатрах Расіі. 3 1990 года акцёр Альтэрнатыўнага тэатра-студыі пад кіраўніцтвам В. Грыгалюніса ў Мінску, з 1996 года мастацкі кіраўнік Мінскага Малога тэатра.

Творчасць Сярод тэатральных роляў: Малчалін («Гора ад розуму» А. Грыбаедава), Чорт («Камедыя» У. Рудава паводле К. Марашэўскага і Ф. Аляхновіча), Серж («Арт» Я. Рэзы) і інш. Здымаецца ў кіно («Птушкі без гнёздаў», «Забіць прытворшчыка», «Трамвай у Парыж», «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» і інш.). Рэжысёр кінафільмаў «Гаварыце гучней — за вамі назіраюць» (2004), «Дзяўчына маёй мары» (2005), «Суседзі» (2010) і інш.

Узнагароды Узнагароджаны тэатральнай прэміяй імя І. Буйніцкага (1996).

Літаратура

Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі