БелАЗ-7560 — кар’ерны самазвал. Вырабляецца Беларускім аўтамабільным заводам з 2005 года.

Гісторыя Першы самазвал БелАЗ-75600 грузападымальнасцю 320 тон быў пабудаваны ў 2005 годзе. У лістападзе 2006 года ён быў уведзены ў эксплуатацыю на Бачацкім вугальным разрэзе (Кемераўская вобласць, Расія). Другі экзэмпляр быў выраблены ў 2007 годзе.

У 2010 годзе была прадстаўлена мадыфікацыя грузападымальнасцю 360 тон.

Мадыфікацыі БелАЗ-75600: грузападымальнасць — 320 т., рухавік — Cummins QSK 78-C (2610 кВт/3500 к.с.); БелАЗ-75601 (2010 год): грузападымальнасць — 360 т., рухавік — MTU 20V4000 (2800 кВт/3750 к.с.); БелАЗ-75602: грузападымальнасць — 360 т., рухавік — MTU 20V4000 (2800 кВт/3750 к.с.); БелАЗ-75603: грузападымальнасць — 360 т., рухавік — Cummins QSK 78-C (2610 кВт/3500 к.с.); БелАЗ-75604 (2014 год): грузападымальнасць — 360 т., рухавік — MTU 20V4000 (2800 кВт/3750 к.с.); адрозніваецца электрамеханічнай трансмісіяй пераменнага току расійскай вытворчасці ААТ «Сілавыя машыны». БелАЗ-75605: грузападымальнасць — 360 т., рухавік — Cummins QSK 78-C (2610 кВт/3500 к.с.).

Тэхнічныя характарыстыкі БелАЗ-75602 БелАЗ-75603 БелАЗ-75604 БелАЗ-75605 Эксплуатацыйная маса, т 261 Поўная маса, т 621 Аб’ём кузава, м³ 139 (з «шапкай» 199) / 162,8 (з «шапкай» 218,1) Грузападымальнасць, т 360 Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) 2800 (3750) 2461 (3300) / 2610 (3500) 2800 (3750) 2461 (3300) / 2610 (3500) Круцільны момант, Нм 15728 пры 1700 аб/хв 13771 пры 1500 аб/хв 15728 пры 1700 аб/хв 13771 пры 1500 аб/хв Удзельны расход паліва, г/ кВт*г 198 201 198 196 / 201 Трансмісія электрамеханічная Рэдуктар матор-калёс планетарны, двухрадны Цягавы электрарухавік 1TB330-2GA03 GST 2450-8 5GEB48A Цягавы генератар YJ177B TAD-8 5GTA39 Падвеска пярэдняя залежная задняя на падоўжных рычагах з цэнтральным шарнірам Тармазная сістэма пярэдніх колаў сухія, дыскавыя задніх колаў сухія, двухдыскавыя стаяначны тормаз дыскавы дапаможны электрадынамічнае тармажэнне цягавымі рухавікамі з прымусовым паветраным астуджэннем тармазных рэзістараў Шыны 59/80R63 Макс. хуткасць, км/г 64 Радыус паварота, м 17,2

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

7560