«Забойцы кветкавага месяца» () — амерыканскі драматычны фільм-вэстэрн 2023 года рэжысёра Марціна Скарсэзэ, пастаўлены па . Адаптацыяй кнігі займаліся і Марцін Скарсэзэ. Галоўныя ролі выканалі Леанарда Дзі Капрыа, Роберт Дэ Ніра і Лілі Гладстан. Гэта шостая мастацкая супраца паміж Скарсэзэ і Дзі Капрыа, а таксама дзясятая паміж Скарсэзэ і Дэ Ніра.

Прэм’ера фільма адбылася 20 мая 2023 года ў межах пазаконкурснай праграмы 76-га Канскага кінафестывалю. Фільм выйшаў у шырокі пракат у Злучаных Штатах 20 кастрычніка 2023 года.

Сюжэт Неўзабаве пасля Першай сусветнай Эрнэст Бёркхарт, які адслужыў у Францыі поварам, прыязджае ў Аклахому, дзе знаходзіцца буйная рэзервацыя індзейцаў племя осэйдж, якія раптоўна разбагацелі з-за выяўленай на іх зямлі нафты. Там жыве яго дзядзька Уільям Хэйл па мянушцы Кароль — сябра індзейцаў і вялікі чалавек. Кароль пераконвае Эрнэста пасватацца да Молі Кайл, маладой жанчыны з заможнай індзейскай сям’і. Ідэя складаецца ў тым, каб зямельныя правы гэтай сям’і з часам перайшлі да Беркхарта, а значыць да Хэйла — але для гэтага павінны памерці мама Молі, яе сёстры і яна сама.

Акцёрскі склад Леанарда Дзі Капрыа — Роберт Дэ Ніра — Лілі Гладстан —

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2023 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Вестэрны ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Марціна Скарсэзэ