Парафі́н (ад — мала і — роднасны) — сумесь насычаных вуглевадародаў (алканаў) саставу ад С18Н38 да С35Н72. Можа ўтрымліваць цыклічныя вуглевадароды.

Адкрывальнікам парафіну быў Карл фон Райхенбах.

Уласцівасці Бясколернае крышталічнае рэчыва, тлустае навобмацак, без паху. Шчыльнасць 0,880—0,915 г/см³ (пры 15 °C). Тэмпература плаўлення 40—65 °C. Не раствараецца ў вадзе і этаноле, раствараецца ў большасці арганічных растваральнікаў, мінеральных маслах. У звычайных умовах устойлівы да кіслот, шчолачаў, галагенаў. Акісляецца азотнай кіслатой, кіслародам паветра (пры 140 °C) у прысутнасці каталізатараў да тлустых кіслот. Рэагуе з хлорам з утварэннем хлорпарафінаўАртыкул на сайце ХиМиК.ру .

Парафін — гаручае рэчыва (тэмпература ўспышкі не ніжэй 160 °C, тэмпература самазагарання не ніжэй 300 °C).

Атрыманне Парафін атрымліваюць з нафты, азакерыту, аднаўленнем аксіду вугляроду (II) вадародам. Па ступені ачысткі падзяляецца на высокаачышчаны, ачышчаны і неачышчаны. Усе гатункі парафіну не павінны мець паху і ўтрымліваць бензапірэн.

Выкарыстанне Парафін выкарыстоўваецца ў вытворчасці карбонавых кіслот, паперы, гумавых вырабаў, свечак, алоўкаў, тавараў бытавой хіміі, пластычных змазак, у якасці электраізаляцыйнага матэрыялу і інш. Таксама парафін выкарыстоўваецца ў медыцыне, харчовай прамысловасці.

Зноскі

Літаратура Парафін // С. 93—94.

ГОСТ 23683-89 Парафины нефтяные твердые. Технические условия.

Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Воскі Катэгорыя:Алканы Катэгорыя:Нафтапрадукты