Майстры старажытнай мудрасці — паводле тэасофскага вучэння, прасветленыя індывіды, якія дасягнулі звышчалавечай стадыі развіцця, але выбралі заставацца ва ўвасабленні, каб дапамагчы іншым шукальнікам ісціны. Часам тэасофы называюць іх таксама Адэптамі, Махатмамі або проста Майстрамі. Першымі, хто выкарыстоўваў гэты тэрмін, былі тэасофы , , . Яны сцвярджалі, што на працягу свайго жыцця сустракалі некаторых з Майстроў.
Блавацкая папулярызавала на Захадзе канцэпцыю Майстроў. Напачатку ўсе звесткі пра іх зыходзілі асабіста ад Блавацкай. Але праз некалькі гадоў брытанскія тэасофы Сінэт і прынялі ўдзел у перапісцы з двума з Адэптаў — Кутхумі і Морыям. Перапіска адбывалася ў 1880—1885 гадах, і такім чынам заяўленае існаванне Махатмаў стала публічным. Арыгіналы лістоў цяпер захоўваюцца ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане і апублікаваны асобнай кнігай як «».
Паняцце пра Майстроў старажытнай мудрасці ёсць складнікам больш шырокай канцэпцыі пад назваю «». Вялікае Белае Брацтва ўключае ў сябе не толькі ўвасобленых прасветленых індывідаў (Майстроў), але і тых, хто дасягнуў узнясення, то-бок вызвалення ад неабходнасці пераўвасабляцца, і цяпер перабывае на вышэйшых планах быцця (Узнесеныя Валадары).
Катэгорыя:Тэасофія Катэгорыя:Рэлігійная касмалогія