Бандыцкая вайна ў Нігерыі () — канфлікт на паўночным захадзе Нігерыі паміж урадам краіны і мясцовымі бандамі.

Бандытызм у рэгіёне стаў следствам супрацьстаяння пастухоў і фермераў. Іх канфлікт, у сваю чаргу, быў выкліканы пагаршэннем стану навакольнага асяроддзя, недахопам вады і ворных зямель. Абшчыны пачалі жорстка канкураваць за абмежаваныя рэсурсы. Становішча пагаршалася беспрацоўем, шырокамаштабнай беднасцю і слабым мясцовым самакіраваннем, што скончылася ростам злачыннасці. У вялікіх лясных масівах, куды паліцыя і армія дабрацца не могуць, сталі ўзнікаць лагеры бандыцкіх груп.

Злачынныя групоўкі сталі нападаць на мясцовае насельніцтва. З цягам часу, праз кантрабанду, бандыты атрымалі цяжкую зброю, что павялічыла пагрозу для мірных жыхароў і ўскладніла барацьбу з імі. Дзейнасць баевікоў прывяла да адтоку замежных інвестыцый, а няздольнасць урада эфектыўна справіцца з гэтай праблемай дазволіла баевікам пашырыць рэгіён дзеяння. Звычайна бандыты (як правіла, на матацыклах) на нападаюць на вёскі, рабуючы, забіваючы і выкрадаючы жыхароў. Акрамя таго, банды захапілі кантроль над некаторымі залатымі капальнямі, на прыбытак з якіх здабываюць зброю.

Толькі ў штаце Замфара налічвалася (станам на красавік 2021 год) больш за 30 000 бандытаў і 100 лагераў. На той момант на паўднёвым захадзе Нігерыі загінула 12 000 чалавек. Да студзеня 2022 года 450 000 жыхароў краю вымушана пакінулі свае дамы.

У красавіку 2022 года, а таксама ў кастрычніку і лістападзе 2023 года хваля масавых забойстваў і нападаў ахапіла штат Плато. У снежні, напярэдадні каталіцкага Раства, баевікі зладзілі тут чарговую разню. Інцыдэнт выклікаў абурэнне мясцовага насельніцтва. Жыхары патрабавалі справядлівасці і дзяржаўнай абароны. У студзені 2024 года яны арганізавалі пратэстную акцыю з нагоды няздольнасці ўладаў абараніць людзей ад бандыдаў.

Гл. таксама Міжабшчынныя канфлікты ў Нігерыі Вайна супраць Бока Харам Канфлікт у дэльце Нігера

Крыніцы

Катэгорыя:Бандыцкая вайна ў Нігерыі