Уладзімір Аляксандравіч Жыжэнка (, г. Дарагабуж, Расія — , Мінск) — беларускі перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Дарагабужы.

Скончыў у 1953 годзе філалагічны факультэт БДУ. Адначасова працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў вячэрніх школах. З 1953 г. рэдактар дзіцячай і юнацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР, у 1964—1966 гг. і ў 1966—1969 гг. старэйшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1966 г. галоўны рэдактар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, у 1969—1994 у часопісе «Нёман», з 1979 г. загадчык аддзела прозы часопіса.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 года.

Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць Пераклаў на рускую мову раманы «Гарадок Устронь» М. Лобана (1972), «Іскры ў папялішчы» Л. Арабей (1973), «Спытай сваё сэрца» А. Шашкова (1976), «Вялікі лес» Б. Сачанкі (1979—1982), «Голас крыві брата твайго» В. Адамчыка (1990), «Вяртанне да віны» І. Чыгрынава (1993), тэтралогію «Пачакай, затрымайся…» А. Васілевіч (1975), аповесць «Дзве душы» М. Гарэцкага (1991), асобныя творы А. Кулакоўскага, В. Карамазава, А. Марціновіча, Я. Маўра, М. Паслядовіча, І. Сяркова і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы