Сафаку́леўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца сяло Сафакулева.

Геаграфія Сафакулеўскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Шчучанскім і Альменеўскім раёнамі. Акрамя таго раён з захаду прылягае да Чалябінскай вобласці. Плошча раёна складае 2287,49 км².

Гісторыя Сафакулеўскі раён быў утвораны 3 лістапада 1923 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 9878 чалавек. Башкіры (43%) складаюць большасць насельніцтва. Іншымі значнымі этнічнымі групамі з'яўляюцца татары (33,7%) і рускія (21,3%).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Курганскай вобласці