Гравюра ад французскага graver — выразаць, ствараць рэльеф) — від графічнага мастацтва, стварэнне выяў, якія можна дубляваць кантактным друкам з рельефных паверхняў ці праз трафарэт. Кожны адбітак лічыцца аўтарскім творам.

Класіфікацыя У залежнасці ад матэрыялу формы выдзяляюць некалькі відаў гравюры — гравюра на метале, лінагравюра, ксілаграфія, літаграфія, гравюра на картоне, воску і г. д.

У залежнасці ад спосабу апрацоўкі формы гравюра на метале яшчэ раздзяляецца на віды: гравюра разцом на медзі, афорт, мецца-цінта, аквацінта, сухая ігла і інш. Для стварэння рельефа ў гэтых выпадках выкарыстоўваецца або механічны спосаб (разьба іглой, разцом і да т. п.), або хімічны (траўленне кіслатой).

Вядомыя мастакі, якія рабілі рыціны Альбрэхт Дзюрэр (1471—1528) Францішак Скарына (1490—1551) Уільям Хогарт (1697—1764)

Літаратура A. Gross (1970). Etching, Engraving, and Intaglio Printing. G. Duplessis (1989). Wonders of Engraving. Гравюры Францыска Скарыны = Гравюры Франциска Скорины / Навук. рэд. А. І. Жураўскі і інш.; Уступ. артыкул Л. Баразны. — Мінск: Беларусь, 1972. — 42с. Агіевіч, Уладзімір Уладзіміравіч. Сімволіка гравюры Скарыны / У. У. Агіевіч; НАН Беларусі. — Мінск: Бел.навука, 1999. — 320с. — ISBN 985-08-0303-7 Шматаў, Віктар Федаравіч. Беларуская кніжная гравюра ХУІ-ХУІІІ стагоддзяў / АН БССР,Ін-т маст.,этнаграфіі і фальклору

Спасылкі

Спасылкі на тысячы фатаграфій гравюр з розных музеяў у інтэрнэце Азначэнне гравюры на Slounik.org

Катэгорыя:Графіка Катэгорыя:Папяровае мастацтва