Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў (, в. Сялец, Магілеўскі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі паэт, празаік.
Біяграфія Нарадзіўся 19 ліпеня 1941 года ў вёсцы Сялец Магілёўскага раёна.
Скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава, у 1983 годзе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1967—1987 гг. працаваў інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, потым у будаўнічых арганізацыях.
У 1975 г. апублікаваў першае апавяданне «В грозу» ў магілёўскай раённай газеце «За камуністычную працу».
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Памёр года.
Творчасць Аўтар кніг сатыры і гумару: «Стол находок» (2007), «Цветы для молодых» (2010); кнігі прозы «Заколдованный ток» (2009); аповесці «Найдик» (1998); зборнікаў вершаў: «Полюса» (2008), «И грусть, и радость…» (2011), «Инкин календарь» (2012), «Славянские мотивы» (2015) і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку і гучалі на розных рэспубліканскіх і абласных фестывалях і святах.
Курыраваў літаратурнае аб’яднанне «Волшебные звуки» пры бібліятэцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Пад яго кіраўніцтвам выдадзены калектыўныя зборнікі: «Спасибо Вам за День Победы!» (2010), «Мы книгу жизни пишем сами…» (2012), "Победное «Ура!» (2015), «В лучезарной дали» (2016), «С юбилеем, Могилёв!» (2017), «Притяжение родной земли» (2020).
Узнагароды Лаўрэат прэміі УУС Магілёўскага аблвыканкама (2005), Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры «Славянскія традыцыі — 2012». Фіналіст фестываляў «Славянскія традыцыі — 2015», «Славянскія традыцыі — 2016», «Славянскія традыцыі — 2017».
У 2016 годзе прысвоена званне Ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.
Бібліяграфія
«Найдик» (Могилев, 1998) «Заколдованный ток» (Могилев, 2007) «Стол находок» (Могилев, 2007) «Полюса» (Могилев, 2008) «Цветы для молодых» (Могилев, 2010) «И грусть, и радость…» (Могилев, 2011) «Славянские мотивы» (Могилев, 2015) «Обманчивость тишины» «Стихия»
Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі