Яўген Анатолевіч Соцікаў (нар. , в. Шмакі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі празаік, публіцыст.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Шмакі Быхаўскага раёна ў сям’і настаўніка. У 1935 г., у сувязі з пераводам бацькі на работу дырэктарам раённай калгаснай школы, сям’я пераехала ў Лагойск. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і сястрой Святланай быў вывезены на работу ў Францыю, затым Германію. Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум і Ленінградскі політэхнічны інстытут. Пяцьдзясят гадоў працаваў на Магілёўскім металургічным заводзе імя А. Ф. Мяснікова.
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Жыве ў Магілёве.
Узнагароды Узнагароджаны дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Бібліяграфія «Люди и годы» (Магілёў, 2002 г.) «Страшно вспоминать» (Магілёў, 2004 г.) «Следы моей Судьбы» (Магілёў, 2007 г.) «Люди и годы — 80» (Мінск, 2012 г.) «Война глазами детей» (Магілёў, 2012 г.) «Никола Тесла» (2016) «Вселенная вчера, сегодня, завтра» (2016) «Энергетика от костра к плазме» (2020)
Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі