Разалі Андэрсан «Эндзі» Мак-Даўэл (; нар. , Гафні, Паўднёвая Караліна, ЗША) — амерыканская актрыса кіно і тэлебачання, мадэль.

Дэбютавала ў кіно ў фільме 1984 года «Грэйстук: Легенда пра Тарзана, уладара малпаў», але актыўна пачала здымацца толькі з канца 80-х, пасля наведвання курсаў акцёрскага майстэрства. Яе прарывам стала роля ў незалежным фільме 1989 года «Секс, хлусня і відэа», за якую яна атрымала прэмію «Незалежны дух» за лепшую жаночую ролю і намінацыю на «Залаты глобус».

Мак-Даўэл сыграла галоўныя жаночыя ролі ў фільмах «Від на жыхарства» (1991), «Дзень сурка» (1993) і «Чатыры вяселлі і адно пахаванне» (1994), удзел у якіх прынёс ёй яшчэ дзве намінацыі на «Залаты глобус». Таксама яна з’явілася ў фільме 1993 года «Кароткія гісторыі». «Дзень сурка» і «Чатыры вяселлі і адно пахаванне» сталі яе найбольшым камерцыйным дасягненнем у кар’еры.

МакДаўэл грае галоўную ролю ў серыяле 2013 года «Кедравая бухта». У 2019 сыграла ролю другога плана ў паспяховым касавым фільме «Я іду шукаць». У 2021 годзе актрыса знялася ў серыяле Netflix «Прыбіральшчыца. Гісторыя маці-адзіночкі», дзе згуляла са сваёй дачкой Маргарэт.

Фільмаграфія

Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы тэлебачання ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар»