Дар’я Іванаўна Гапе́ева (, в. Іскань, Быхаўскі раён — ці ) — беларуская казачніца. Ад дзеда, вядомага казачніка, пераняла многія народныя творы. Казкі, запісаныя ад Гапеевай уключаны ў кнігі серыі «Беларуская народная творчасць» (БНТ) «Чарадзейныя казкі» (ч. 2, 1978) і «Казкі ў сучасных запісах» (1989).
Рэпертуар казак: «Лісіца і дрозд», «Пра Іваньку-дурачка», «Сястра-бязручка», «Пра беднага і багатага брата», «Шут Грышка» і інш. Гапеева беражліва адносілася да аўтэнтычнага тэксту. Замовы, запісаныя ад яе, уключаны ў том «Замовы» серыі БНТ.
Літаратура
Катэгорыя:Казачнікі Беларусі