БДУ — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Гісторыя Каманда БДУ выступала ў мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па баскетболе з 2001 года. З 2002 года — у Вышэйшай лізе. У 2004 годзе з-за фінансавых праблем аб’ядналася з БК «Барысаў».
У 2008 годзе каманда была адноўлена, выступала ў Першай лізе чэмпіяната Беларусі. У сезоне 2014/15 — у Вышэйшай лізе.
У цяперашні час баскетбольная каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту выступае ў Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі і ў Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лізе Беларусі.
Статыстыка выступленняў Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі 2001-02 Першая ліга 5 н/у 2002-03 Вышэйшая ліга 8 н/у 2003-04 Вышэйшая ліга 9 н/у 2008-09 Першая ліга 6 н/у 2009-10 Першая ліга 5 н/у 2010-11 Першая ліга 2 н/у 2011-12 Першая ліга 2 н/у 2012-13 Першая ліга 1 н/у 2013-14 Першая ліга 2 н/у 2014-15 Вышэйшая ліга 6 н/у
Трэнеры Дзмітрый Навіцкі (1999—2023, з перапынкамі) Анатоль Парфіяновіч (з 2023)
Вядомыя баскетбалісты
Дзмітрый Арзютаў (2003/04) Алег Гладкі (2002/03) Андрэй Гольмак (2002—2004) Ягор Дувакін (2002/03) Андрэй Клемезь (2002/03) Дзмітрый Тумашык (2010—2012) Раман Туравец (2002/03) Андрэй Цывінскі (2011—2015) Дзмітрый Шпадарук (2003/04) Дарол Эрнандэс-Зіненка (2014/15)
Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце nbl.by
Катэгорыя:БДУ (баскетбольны клуб)