Васіль Дзям’янавіч Ганчарэнка (, г. Днепрапятроўск, Украіна — ) — беларускі спявак (барытон). Заслужаны артыст БССР (1964).

Біяграфія Скончыў у 1955 годзе Кіеўскую кансерваторыю. 3 1960 года саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1980 года загадчык кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай кансерваторыі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.

Творчасць Творчае аблічча Ганчарэнкі вызначалася добрай вакальнай школай, шчырасцю ў перадачы пачуццяў герояў.

Стварыў шэраг вобразаў у операх беларускіх кампазітараў: Лявон Бурак («Калючая ружа» Ю. Семянякі), Апанас («Алеся» Я. Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Платонаў («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера). сенатар Фаскары («Джардана Бруна» С. Картэса). Сярод партый класічнага рэпертуару: Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Жэрмон («Травіята» Дж. Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Малатэста («» Г. Даніцэці), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Эскамільё («Кармэн» Ж. Бізэ), граф Альмавіва («Вяселле Фігара» В. А. Моцарта) і інш. Паставіў оперы «» Р. Леанкавала і «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага.

Узнагароды Заслужаны артыст БССР (1964). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў М. Мусаргскага (1956).

Літаратура