Каліфарнійскі ўніверсітэт у Ірвайне () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ірвайн у штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка Гэта адзін з дзесяці кампусаў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта. Ён прапануе 87 ступеняў бакалаўра і 129 вучоных і прафесійных ступеняў. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Выдаткі ўніверсітэта на даследаванні і распрацоўкі склалі 523,7 мільёна долараў у 2021 годзе. Універсітэт стаў сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў у 1996 годзе. Па стане на студзень 2022 года ўніверсітэт налічваў 5 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 7 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 6 лаўрэатаў «Genius Grant» Макартура, 37 стыпендыятаў Гугенхайма і 1 лаўрэат прэміі Цьюрынга.

Структура Школа мастацтваў Школа біялагічных навук Школа бізнесу Школа адукацыі Школа інжынерыі Школа гуманітарных навук Школа інфармацыі і камп'ютэрных навук Школа міждысцыплінарных студый Школа права Школа фізічных навук Школа сацыяльнай экалогіі Школа сацыяльных навук Школа медыцыны Школа медсястрынства Школа фармацыі і фармацэўтычных навук Праграма ў галіне грамадскага здароўя

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі Катэгорыя:Сістэма Каліфарнійскага ўніверсітэта