Качка-цыранка, чыранка-свістунок, чырок-свістунок (Anas crecca) — вадаплаўная птушка сямейства качыных.
Апісанне Качка невялікіх памераў. Даўжыня цела 31-38 см, размах крылаў 58-64 см. Самка меншая за самца. Самец у шлюбным уборы светла-папялісты з галавой іржавага колеру, працяглай зялёнай плямай збоку. Самка, маладыя і самец у негнездавы час папяліста-бурыя з аліўкавым адценнем, пры складзеных крылах бачна зялёная частка люстэрка. У палёце цёмная галава, светлы ніз, верх крылаў аднаго колеру.
Голас падае вельмі рэдка, хрыплае краканне. Самец у гнездавы перыяд выдае звонкі кароткі свіст, самка — высокае, хрыплае краканне. Пад час харчавання пераклікаюцца хуткім «ге-ге-ге».
Пашырэнне
Арэал: Еўропа i Азiя (акрамя поўдня), Паўночная Амерыка. Месца зiмовак: Заходняя i Паўднёвая Еўропа, Каспійскае мора, Паўднёвая Азiя, Паўночная i Усходняя Афрыка, Цэнтральная Амерыка i поўдзень Паўночнай Амерыкi. На Беларусі звычайны на гнездаваннi пералётны від, транзітны мігрант, зрэдку адзначаецца ў невялікай колькасці на зімоўцы.
Насяляе малыя вадаёмы са стаячай вадой, пасярод густой расліннасці, або далiны рэк па суседству з лясамi.
Асаблівасці біялогіі Гняздо ладзіць паблiзу ад вады пад прыкрыццем куста. Яно вузкае i высокае чашападобнае з сухой травы, дыяметр каля 14 см, багатая высцiлка з чорна-шэрага пуху з белымi канцамi.
Яйкi (8-12) звычайна з аднолькавымi канцамi, авальныя, бела-жоўтыя або шэра-жоўтыя, памеры 45х31 мм.
Падвіды А. с. crecca — Еўропа, Азiя; A. s. carolinensis — цэнтральная i паўночная частка Паўночнай Амерыкi; A. c. nimia — заходнія Алеуцкія астравы.
Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
Спасылкі
Катэгорыя:Качыныя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Птушкі на марках