«Маё сэрца біцца перастала» () — фільм 2005 года рэжысёра Жака Адзіяра, рэмейк амерыканскага незалежнага фільма — «» 1978 года. Прэм'ера фільма ў Францыі адбылася 16 сакавіка 2005 года. Сюжэт Тама дваццаць восем гадоў і яму наканавана працягваць бацькаў бізнес — займацца цёмнымі, паўкрымінальнымі кантрактамі з нерухомасцю. Але выпадковая сустрэча дае надзею, што ён зможа, як маці, канцэртаваць як піяніст. Ён пачынае сур’ёзна рыхтавацца да праслухоўвання і займаецца з віртуознаю кітайскаю піяністкаю. Яна ані не гаворыць па-французску, музыка — адзіны сродак іх дачыненняў. Жаданне перамен прыводзіць да таго, што ён пачынае мроіць пра ўзнёслае каханне… Але пакуль што Тома прыходзіцца жыць двайным жыццём — днём ён іграе на раялі, а вечарамі, узброіўшыся бейсбольнаю бітаю, дапамагае бацьку выбіваць грошы з даўжнікоў і выганяць нелегальных эмігрантаў з неарэндаваных кватэр. У ролях

Узнагароды і намінацыі Узнагароды 2006 — Прэмія Брытанскай кінаакадэміі за найлепшы фільм не на англійскай мове (Паскаль Кашэтэ, Жак Адзіяр). 2005 — Прыз «Срэбны мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю за найлепшую музыку (Аляксандр Дэпля́). 2006 — Восем прэмій «Сезар»: найлепшы фільм (Жак Адзіяр), найлепшы рэжысёр (Жак Адзіяр), найлепшая мужчынская роля другога плана (Нільс Арэструп), найлепшая акцёрка, якая падае надзеі (Фам Ліньдан), найлепшая музыка да фільма (Аляксандр Дэпля), найлепшы адаптаваны сцэнарый (Жак Адзіяр, Таніна Бенаквіста), найлепшы мантаж (Жульет Вельфлінг), найлепшая аператарская работа (Стэфан Фантэн). 2006 — Прэмія Французскага сіндыката кінакрытыкаў за найлепшы фільм (Жак Адзіяр). 2006 — Прэмія «Люм’ер» за найлепшы фільм (Жак Адзіяр).

Намінацыі 2005 — Намінацыя на прыз «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю (Жак Адзіяр). 2005 — Дзве намінацыі на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі: прыз гледачоў найлепшаму рэжысёру (Жак Адзіяр), найлепшы акцёр (Рамэн Дзюрыс). 2006 — Дзве намінацыі на прэмію «Сезар»: найлепшы акцёр (Рамэн Дзюрыс), найлепшы гук.

Катэгорыя:Фільмы Францыі 2005 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Жака Адзіяра Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы фільм Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове