Ян Фёдаравіч Густыр (, мяст. Ружаны, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Пружанскі раён — , Менск, НКУС) — беларускі навуковец.

Біяграфія З сялянскай сям’і. У 1919—1920 у Чырвонай арміі. У 1925 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.

Арыштаваны 29.10.1933 у Менску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8, кв. 1. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.1.1934 як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Адначасова з БССР была выслана сям’я Густыра.

Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа Густыра ? 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літаратура

Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Расстраляныя ў БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра