Адрыя́на Франчэска Лі́ма (, нарадзілася 12 чэрвеня 1981, Салвадор) — бразільская супермадэль, найболей вядомая як адзін з анёлаў Victoria’s Secret. У сродках масавай інфармацыі Ліму часта завуць адной з самых прыгожых жанчын планеты.

Біяграфія Нарадзілася 12 чэрвеня 1981 года ў бразільскім горадзе Сальвадор. Яе бацька Нэльсан Торэс і маці Граца Ліма былі сацыяльнымі працаўнікамі. У ёй цячэ кроў французаў, партугальцаў, амерыканскіх індзейцаў і зусім крыху ад жыхароў Карыбскіх астравоў. У 13 гадоў яе заўважыў у гандлёвым цэнтры агент мадэльнага агенцтва і запрасіў на кастынг. З тых часоў яе кар’ера імкліва ідзе ўверх.

У 1996 годзе яна стала пераможцам бразільскага фіналу конкурсу мадэляў, якое праводзіла агенцтва Ford Models, а на міжнародным — заняла другое месца.

У 1998 годзе Адрыяна падпісала кантракт з Elite і пераехала ў Нью-Ёрк.

З 2001 года з’яўляецца адным з Victoria’s Secret Angels, падпісаўшы кантракт з гэтым вядомым брэндам адзежы і жаночай бялізны. За гэты час яна ўпрыгожыла сабой вокладкі такіх вядомых часопісаў, як GQ, Elle, Esquire і г.д. і прымала ўдзел ва ўсіх Victoria’s Secre Fashion Show — адным з самых вядомых модных паказаў свету.

Жыве ў Нью-Ёрку. У 2009—2016 гадах была замужам за баскетбалістам Марка Ярычам.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Больш за 400 фатаграфій Адрыяны Лімы

Катэгорыя:Фотамадэлі Бразіліі Катэгорыя:Топ-мадэлі Катэгорыя:Анёлы Victoria’s Secret